1. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  2. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  3. В Дзержинске 16-летняя девушка умерла после использования вейпа
  4. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  5. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  6. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  7. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  8. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  9. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  10. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  11. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  12. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
Читать по-русски


Літва ўслед за Польшчай і Латвіяй перастала прапускаць у Беларусь аўтамабілі на транзітных нумарах з рухавіком больш за 1,9 літра і даражэйшыя за 50 тысяч еўра. Пра гэта ў профільных чатах пішуць аўтамабілісты, якія захраслі перад літоўска-беларускай мяжой. Таксама пра гэта паведамляе Instagram-акаўнт bolshoi_autoblog.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Нагадаем, 23 сакавіка на польскай мяжы пачалі разварочваць аўто на транзітных нумарах з рухавіком ад 1,9 літра і даражэйшыя за 50 тысяч еўра, перагоншчыкі машын паехалі на пункты пропуску ў Літву і Латвію. З 26 сакавіка ў адзіным на мяжы з Беларуссю латвійскім пункце пропуску «Патэрніекі» таксама ўвялі забарону, аналагічную польскай.

Да 29 сакавіка пункты пропуску Літвы заставаліся адзінымі, праз якія аўтамабілі на транзітах маглі трапіць у Беларусь. Праз гэта перад мяжой утварыліся вялікія чэргі. У профільных чатах аўтамабілісты паведамлялі, што чарга практычна не рухаецца. На праходжанне мяжы ў людзей, якія ехалі на машынах і не мелі прыярытэту на першачарговы праезд, ішло прыкладна 20−36 гадзін. Таксама прасоўванне затрымлівалася праз тое, што ў чаргу ўкліньваліся «транзітнікі», якія спяшаліся ў Беларусь, думаючы, што літоўскі бок таксама забароніць ім праезд.

29 сакавіка каля 2.00 у тэлеграм-канале «Каменный Лог-Мядининкай и Бенякони -Шальчининкай»

паведамілі, што ўсе аўто з маторам 1,9 літра і электракары на транзітах «адставілі ў бок» — іх перастаў прапускаць літоўскі бок.

«На шлагбаўме сказалі перадаць чарзе, каб не заязджалі транзіты, будзе разварот. Стаяць чакаць дазволу. Іншым сказалі аб’язджаць іх», — напісалі раніцай у тэлеграм-канале.

Мяркуючы з паведамленняў, аўтамабілі на транзітных нумарах цяпер стаяць перад мяжой, спадзеючыся, што сітуацыя нармалізуецца і іх аформяць для праезду ў Беларусь.

«Страшная сітуацыя, людзі купілі машыны легальна і не могуць выехаць. Калі ўжо перакрываеце, то папярэдзьце загадзя. Я думаю, у транзіту адзін шлях цяпер — праз якую-небудзь Малдову і паромам дадому», — адрэагаваў на забарону ўдзельнік чата.

Пра тое, што літоўцы таксама ўвялі абмежаванні для аўто, якія едуць у Беларусь, паведаміў і bolshoi_autoblog. «Літва таксама закрыла праезд машын аб’ёмам вышэй за 1,5 літра (напісаны менавіта такі аб’ём. — Заўв. рэд.). Экспартныя дэкларацыі анулююць, машыны разварочваюць», — адзначыў bolshoi_autoblog.

Адзначым, што ўсе тры краіны не паведамілі афіцыйна пра прычыну, з якой забаронена прапускаць аўто ў Беларусь. Нагадаем, раней беларуская мытня заявіла, што чула пра новаўвядзенне з боку Польшчы і Латвіі, але афіцыйных паведамленняў у ведамстве не атрымлівалі.

У латвійскім пункце пропуску «Патэрніекі» раней адзначалі, што абмежаванні звязаныя з санкцыямі на ўзроўні ЕС.

Паводле звестак расследавальнікаў праекта «Бюро», Польшча ўваходзіць у топ-3 краін ЕС, з якіх у нашую краіну трапляе больш за ўсё аўто. Так, на фоне вайны пастаўкі машын з ЕС у Беларусь падскочылі ў чатыры разы — амаль да 1,5 млрд еўра, а летась перавысілі 1,7 млрд еўра, адзначаюць расследавальнікі са спасылкай на звесткі Еўрастата. Больш за ўсё аўтамабіляў у нашую краіну прадаюць Германія, Літва і Польшча. Толькі за дзевяць месяцаў мінулага года з трох краін у Беларусь вывезлі амаль 60 тысяч машын. На фоне вайны Беларусь стала перавалачнай базай для паставак люксавых аўтамабіляў на дзясяткі мільёнаў даляраў у Расію, нягледзячы на байкот і санкцыі, перакананыя расследавальнікі.

Чытайце таксама