Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  2. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  3. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  4. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  5. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  6. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  7. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  8. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  9. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  10. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  11. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  12. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  13. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  14. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
Читать по-русски


/

У 2020 годзе Белстат перастаў публікаваць інфармацыю пра дэмаграфію ў Беларусі. «Люстэрка» з дапамогай BELPOL атрымала непублічныя справаздачы Міністэрства аховы здароўя за некалькі гадоў. Мы знайшлі ў іх звесткі пра колькасць народжаных дзяцей, якіх афіцыйныя асобы не раскрывалі дагэтуль. Гэтыя лічбы дазваляюць паўней убачыць, што адбываецца з нараджальнасцю ў нашай краіне.

Фото: pixabay.com
Фота: pixabay.com

Штогод — антырэкорд

З атрыманых «Люстэркам» звестак Мінздароўя вынікае, што нараджальнасць у Беларусі прыкметна падала некалькі гадоў запар. У 2020 годзе ў краіне на свет з’явіліся 82 022 дзіцяці (і гэта на 6,4% менш, чым за год да таго), у 2021-м — 76 151 дзіця (мінус 7,2%), у 2022 годзе — 67 396 дзяцей (яшчэ мінус 11,5%).

У самай свежай справаздачы Мінздароўя — за 2023 год — не агучаная колькасць народжаных немаўлятаў, аднак ёсць колькасць родаў — 64 089 (і гэты паказчык на 8% меншы за леташні). Відавочна, што гэтая лічба не супадае з колькасцю дзяцей, якія з’явіліся на свет: часам нараджаюцца двайняты і трайняты, дзіця таксама можа нарадзіцца мёртвым.

Прыблізныя звесткі пра тое, колькі дзяцей нарадзілася ў Беларусі ў 2023 годзе, раскрывала Міністэрства юстыцыі, якое паведаміла, што органы ЗАГС зарэгістравалі больш за 65 тысяч нованароджаных.

З улікам гэтых звестак дынаміка колькасці народжаных дзяцей у Беларусі выглядае так.

Колькасць нараджэнняў (2012−2023)

А ў шырэйшай перспектыве — так.

Колькасць нараджэнняў (1990−2023)

Звесткі пра колькасць народжаных дзяцей дазваляюць падлічыць колькасць народжаных на 1000 чалавек насельніцтва. Значэнні да 2018-га ўключна публікаваў Белстат, паказчыкі за 2020, 2021 і 2022 гады ёсць у справаздачах Мінздароўя. Паказчыкі за 2019 і 2023 гады «Люстэрка» вылічыла на аснове сярэднегадавой колькасці насельніцтва і колькасці нараджэнняў.

Паказчык нараджальнасці (2012−2023)

Паказчык нараджальнасці (1990−2023)

Атрыманыя звесткі паказваюць, што пачынаючы з 2021 года колькасць народжаных дзяцей і паказчык нараджальнасці станавіліся рэкордна нізкімі за ўсю гісторыю статыстычнай справаздачнасці ў Беларусі — з 1950-га года.

Што здарылася з афіцыйнай статыстыкай?

Нагадаем, інфармацыю пра нараджальнасць і смяротнасць Белстат апошні раз абнаўляў у траўні 2020 года. З таго часу арганізацыя перастала публікаваць гэтыя звесткі (і не толькі іх).

Апошні «Дэмаграфічны штогоднік» ведамства выпусціла па выніках 2019 года. Пасля гэтага Белстат рэулярна абнаўляў інфармацыю пра насельніцтва Беларусі ў цэлым, выпускаў штогадовыя зборнікі з мноствам паказчыкаў. Але колькасці народжаных і памерлых там не агучвалі, як і паказчыкаў міграцыі.

Журналіст «Люстэрка» ў студзені 2022 года як грамадзянін звяртаўся ў статыстычнае ведамства з пытаннем пра звесткі па нараджальнасці і смяротнасці за 2020 год. Нам тады адказалі, што гэтыя звесткі «ў працэсе распрацоўкі». Акрамя таго падкрэслілі, што ў сваёй працы арганізацыя «кіруецца прынцыпам прафесійнай незалежнасці, самастойна прымае рашэнні што да вызначэння тэрмінаў выпуску і зместу афіцыйнай статыстычнай інфармацыі».

Са статыстыкі ААН у сярэдзіне 2020-га стала вядома, што смяротнасць па выніках першага паўгоддзя пабіла пяцігадовы рэкорд — 66,9 тысячы памерлых — у той час як цягам чатырох гадоў да гэтага паказчык не перавышаў 62,5 тысячы смерцяў. З тых самых звестак вынікала, што ў чэрвені 2020-га колькасць смерцяў на 3753 выпадкі перавысіла паказчык за той жа месяц 2019 года. Пасля таго як беларускія медыя звярнулі ўвагу на гэтую статыстыку, у базе дадзеных ААН паказчыкі па нашай краіне таксама перасталі абнаўляцца.

Чытайце таксама