Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  2. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  3. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  4. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  5. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  6. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  7. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  8. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  9. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  10. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  11. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
Читать по-русски


/

У адной з краін Паўднёва-Усходняй Азіі затрыманы 34-гадовы былы добраахвотнік палка Каліноўскага і экс-афіцэр беларускай арміі. Як паведаміў «Люстэрку» адзін з сяброў мужчыны, у Беларусі ён знаходзіцца ў вышуку па крымінальнай справе за службу ў палку. Калі яго выдадуць уладам Беларусі, ён трапіць за краты.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: пресс-служба Полка Калиновского
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: прэс-служба палка Каліноўскага

Імя суразмоўцы змененае дзеля яго бяспекі. Мы таксама не называем імені экс-байца і краіны, дзе яго затрымалі, праз асцярогі сяброў, што мужчыну могуць выдаць уладам Беларусі.

— Затрыманне здарылася на мінулым тыдні, сям'і ўжо ўдалося знайсці мясцовага адваката, — расказаў сябар экс-байца Іван. — Але пакуль ён не змог звязацца з ім і пагаварыць. Прычыны затрымання невядомыя, на сённяшні дзень мы нават не ўпэўненыя, што наш сябар усё яшчэ ў краіне, дзе яго затрымалі. Нейкія навіны адвакат абяцае паведаміць у пятніцу, 22 лістапада.

Іван адзначыў, што яшчэ ўвечары 13 лістапада яго сябар выходзіў на сувязь. Ён паспеў паведаміць родным пра затрыманне. Але потым кантакту з ім не было.

Сітуацыя ўскладняецца і тым, што родныя не могуць звярнуцца ў беларускую амбасаду па дапамогу. У такім выпадку ўлады нашай краіны могуць запатрабаваць выдаць экс-байца.

— У Беларусі яму пагражае пазбаўленне волі за ўдзел ва ўзброеным фарміраванні на тэрыторыі іншай дзяржавы (да пяці гадоў), — адзначае Іван. Акрамя таго, беларускія ўлады прызналі полк Каліноўскага тэрарыстычнай арганізацыяй. За ўдзел у такой арганізацыі экс-байцу пагражае ад 10 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Пра здарэнне ведае Офіс Святланы Ціханоўскай. Дарадца палітыка па прававых пытаннях Леанід Марозаў паведаміў «Люстэрку», што кантактуе з маці затрыманага і ўладамі краіны, дзе ён меркавана знаходзіцца.

Таксама вядома, што мужчына — прафесійны вайсковец. Пасля пратэстаў 2020 года ён жыў ва Украіне. З першых дзён поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну добраахвотнікам пайшоў на фронт, потым ваяваў у палку Каліноўскага.

Пасля заканчэння службы ў палку Каліноўскага мужчына пераехаў з Украіны ў Літву, але там яму адмовілі ў відзе на жыхарства праз службу ў беларускім войску ў мінулым. Апошнім часам мужчына працаваў у сферы IT.

Чытайце таксама