Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  2. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  3. В Дзержинске 16-летняя девушка умерла после использования вейпа
  4. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  5. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  6. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  7. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  8. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  9. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  10. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  11. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  12. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
Читать по-русски


У Гомелі абвясцілі прысуд работніку ААТ «Гомельскі завод пускавых рухавікоў» Івану Памесячнаму, які абвінавачваўся ў знішчэнні, блакаванні ці мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі, што пацягнула цяжкія наступствы, паведамілі ў прэс-службе суда.

Иван Помесячный работал свадебным фотографом. Фото: соцсети
Іван Памесячны працаваў вясельным фатографам. Фота: сацсеткі

Паводле версіі абвінавачання, 16 лістапада 2022 года мужчына «з помсты за нібыта не выплачаны ў поўным аб’ёме заробак» выдаліў доступ да сістэмных файлаў, прывёўшы ў няспраўны стан праграмнае забяспечанне. Яго дзеянні заблакавалі «камп'ютарную сістэму» і пацягнулі «цяжкія наступствы ў выглядзе матэрыяльных выдаткаў, скіраваных на прыцягненне падраднай арганізацыі для выканання работ па распрацоўцы новых праграм, дакументацыі і работ, у суме 99 000 рублёў».

Суд прызнаў Івана Памесячнага вінаватым па ч. 3 арт. 350 КК. Яму прызначылі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, гамяльчаніна абавязалі выплаціць прадпрыемству 98 500 рублёў у кошт кампенсацыі шкоды.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Нагадаем, за год да інцыдэнту Іван Памесячны быў адным з герояў публікацыі газеты «Савецкі раён». Паведамлялася, што ён вучыўся ў Гомельскім аўтамеханічным каледжы, затым скончыў факультэт машынабудавання Мазырскага педуніверсітэта, змяніў некалькі месцаў працы.

Акрамя працы наладчыкам на заводзе Іван Памесячны зарабляў на жыццё фотаздымкай вяселляў. Таксама спрабаваў сябе ў мантажы кліпаў і напісанні песень.