У Лідзе затрымалі і асудзілі мясцовага жыхара — уладальніка будынка майстэрні. Яго абвінавачвалі ў несанкцыянаваным пікетаванні — пра гэта стала вядома з апублікаванага рашэння суда.
Імя мужчыны невядомае, ён жанаты і «працуе па дамове ў І.». Як гаворыцца ў пратаколе, ён «без разрешения местного органа исполнительной власти осуществил пикетирование, разместив на стене принадлежащего ему здания мастерской по ул. Ф. надпись „Живе Беларусь“» (арфаграфія пратакола захаваная).
Суд адбыўся 26 студзеня. На паседжанні мужчына пагадзіўся з абвінавачаннем.
Лідчаніна прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 24.23 КаАП і прызначылі штраф на 20 базавых адзінак (800 рублёў). Таксама ў яго канфіскавалі мабільны тэлефон, які мусяць вярнуць пасля выплаты штрафу.