Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  2. У «прэміяльнай» клінікі набліжаных да Лукашэнкі людзей — новая ўладальніца. Вы маглі раней чуць яе імя
  3. В Кремле и Белом доме сообщили подробности прошедшего телефонного разговора Путина и Трампа
  4. Стрыжак: Мужа галоўнай гераіні новага прапагандысцкага фільма пра беларускіх мігрантаў знайшлі мёртвым у Літве
  5. «Ъ»: Пуцін на закрытай сустрэчы з расійскімі алігархамі расказаў, чаго хоча ад перамоваў з Трампам
  6. Беларускія сілавікі зламалі рэбры і пазваночнік расійскаму коміку Астаніну падчас затрымання, заявіў ягоны адвакат
  7. Зеленский прокомментировал телефонный разговор с Трампом
  8. «Парень приходит в поликлинику за выпиской, а там чуть другой диагноз». Юристы рассказали «Зеркалу» об особенностях весеннего призыва
  9. Сілавікі сочаць за беларусамі з дапамогай базы «Маяк». Даведаліся, што гэта і як з гэтым змагацца
  10. Кремлю выгодно затягивать переговоры, и первые успехи у такой тактики уже есть — ISW
  11. Усё сумна. Атрымалі свежую непублічную статыстыку Мінздароўя пра нараджальнасць беларусаў
  12. «По сути, это капитуляция». Реакции экспертов на итоги разговора Путина и Трампа
  13. В жировках есть суммы за крайне редкую услугу. Но когда она случается, то дискомфорт обеспечен всем — истории тех, кто пережил
  14. У Беларусі затрымалі расійскага коміка Астаніна, на якога данеслі за жарт
  15. Лукашэнка падпісаў указ пра страхаванне. Што зменіцца?
  16. Барацьба міліцыі з «утрыманцамі», відаць, выходзіць на новы ўзровень: тым, хто не прыйдзе ў «дармаедскую» камісію, пагражаюць штрафам ці арыштам
  17. «Галадала дні тры». Што вядома пра дзяўчыну, якая памерла пасля курэння вейпа
Читать по-русски


У панядзелак, 29 студзеня, стала вядома пра гібель Валерыя Драко, гітарыста папулярнага ў 90-я гады беларускага рок-гурта «Мясцовы час». Як паведаміў «Люстэрку» экс-клавішнік калектыву Руслан Парфёнаў, Валерый Драко загінуў у пажары некалькі месяцаў таму.

Валерий Драко, гитарист группы "Мясцовы час". Фото: facebook.com/parfionau.ruslan
Валерый Драко, гітарыст гурта «Мясцовы час». Фота: facebook.com/parfionau.ruslan

— Я даведаўся пра гэта ўчора, мы стэлефаноўваліся з адным з удзельнікаў «Мясцовага часу», і ён мне паведаміў пра гэта, — кажа Руслан Парфёнаў. — Дакладных падрабязнасцяў ніхто не ведае, з нашых у Полацку і Наваполацку амаль нікога не засталося. Хтосьці кажа, што Валерый Драко загінуў месяц таму, хтосьці — што тры месяцы. Гэта здарылася праз пажар. Гэта ўжо другая смерць у гурце — каля 12 гадоў таму загінуў наш бубнач Аляксандр Свядрыцкі.

Смерць музыкі «Люстэрку» таксама пацвердзіў беларускі пісьменнік, аўтар тэкстаў для гурта «Мясцовы час» Алесь Аркуш:

— Мне паведамілі, што Валера Драко не стала каля двух месяцаў таму. Ён заснуў з цыгарэтай і загінуў у пажары.

Группа «Мясцовы час» быў заснаваны ў 1987 годзе ў Полацку. Спачатку ён называўся «Местное время» і выконваў песні на рускай мове. Пазней удзельнікі пачалі выконваць беларускамоўныя кампазіцыі і перайменавалі гурт у «Мясцовы час». Пачынаючы з 1990 года калектыў актыўна выступаў на шматлікіх фестывалях, яго песні з’явіліся ў ТБ- і радыёэфірах. Аднак слава была нядоўгай. «Мясцовы час» спыніў існаванне ў канцы 1992 года.