Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  2. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  3. Кочанова ответила на вопрос, будут ли повышать пенсионный возраст в ближайшее время
  4. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  5. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  6. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  7. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  8. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  9. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  10. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  11. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  12. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
Читать по-русски


Беларусы пачалі масава паведамляць пра праверкі замежных ВНЖ на ўездзе ў краіну з Польшчы і Літвы. Як яны ўжо расказвалі, гэтыя дакументы памежнікі скануюць, а навошта — не тлумачаць. На гарачай лініі ДПК сітуацыю праясняць таксама адмовіліся. Як удалося даведацца «Люстэрку», новаўвядзенні рэгламентуюцца ўнутранымі распараджэннямі ведамства. А што будзе, калі адмовіцца паказваць польскі ці літоўскі від на жыхарства?

Граница Польши с Беларусью. Фото: twitter.com/Straz_Graniczna
Мяжа Польшчы з Беларуссю. Фота: twitter.com/Straz_Graniczna

«Сказалі людзям — людзі робяць»

Журналістка «Люстэрка» як шараговая жыхарка краіны патэлефанавала на гарачую лінію Брэсцкай памежнай групы, якая адказвае за сітуацыю на памежным пункце «Брэст» — адзіным, што адкрыты цяпер на мяжы з Польшчай. Там усё патлумачылі «новымі патрабаваннямі». На пытанне, ці ўнесеныя яны ў якія-небудзь адкрытыя дакументы, адказалі, што гэта «ўнутраныя правілы».

— [Правяраюць від на жыхарства], каб ведаць падставы, як людзі выязджаюць з краіны без візы (гаворка пра тое, як першапачаткова беларусы выехалі ў Польшчу. — Заўв. рэд.). Раней вас маглі спытаць вусна, — адказала супрацоўніца.

— Пыталі, але не сканавалі.

— Вы ж разумееце, што ўсё мяняецца. Вось сядзяць людзі, ім далі ўстаноўку, што трэба пытаць. У каго віза — у тых візы скануюць. У каго [ВНЖ] - так. Сказалі людзям — людзі робяць. Гэта проста збіраецца інфармацыя, усё.

Яшчэ адна супрацоўніца гэтай жа памежнай групы, з якой нам удалося пагаварыць, адказала, што чалавек сам вырашае, паказваць дакумент ці не. Але адмова можа прывесці да наступстваў.

— З рук у вас яго выдзіраць ніхто не будзе. Прынесяце, пакажаце. Не — вы ж разумееце, што павінныя выконваць патрабаванні памежнікаў?

— Так, але ніхто не тлумачыць, навошта гэта. Я ж паказваю для ўезду пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

— Ніхто не будзе сілком у вас яго патрабаваць.

— То-бок калі я не хачу, магу не паказваць? За гэта будзе пакаранне нейкае?

— Гэта вашае права. Рашэнне будзе прымацца ў пункце пропуску.

— Дзе гэтыя звесткі потым захоўваюцца?

— У базе [Дзяржпамежкамітэта]. Яны тут [у пункце пропуску] проста скануюцца, і наступным разам будзе відаць, што вы паказвалі.

Пункт пропуска "Котловка". Фото: t.me/customs_bel
Пункт пропуску «Катлоўка». Фота: t.me/customs_bel

«Будуць альбо супрацоўнікі РАУС выкліканыя, альбо дадатковыя мерапрыемствы на выяўленне»

Гэтыя ж пытанні мы задалі аператыўнаму дзяжурнаму Смаргонскай памежнай групы, да якой адносяцца пункты пропуску «Лоша», «Каменны Лог» і «Катлоўка». Там расказалі, што на мяжы «розныя праверкі» праводзяцца.

 — Працуюць узаемадзейныя органы, і яны ставяць задачы наконт людзей, якія іх цікавяць. Таму памежнікі іх скануюць ВНЖ, — патлумачыў супрацоўнік.

— То-бок гэта выбарачна, не ўсіх, у каго ён ёсць?

— Так.

— Як даведацца, каго мы з мужам зацікавілі?

— Не гатовы вам гэтага сказаць. Гэта як бы нават не нашая каманда. Людзі, якія непасрэдна працуюць у пункце пропуску (гаворка пра іншыя ведамствы. — Заўв. рэд.), з прычыны таго, што ў іх няма магчымасці, просяць памежнікаў аказаць ім дапамогу ў такім плане.

— Ёсць нейкія спісы на праверкі ці як гэта працуе?

— У мяне такой інфармацыі няма. А калі б была, я б вам дакладна не сказаў: не маю на гэта права.

— Іншае ведамства — не КДБ выпадкова?

— Ну, усё можа быць.

— А калі я, напрыклад, не пакажу свайго ВНЖ, не дазволю сканаваць? Ён жа не патрэбны для ўезду ў Беларусь — у мяне ёсць пашпарт.

— У памежнікаў ёсць права запатрабаваць ад асобаў, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу, дадатковыя дакументы, якія ў іх ёсць для перасячэння дзяржаўнай мяжы. Гэта могуць быць і правы, і часовы від на жыхарства. І калі будзе цікавасць да чалавека, які перасякае мяжу, убачыць [яго] ВНЖ, і мы ведаем, што ён у яго ёсць, — значыць, будуць альбо супрацоўнікі РАУС выкліканыя, альбо дадатковыя мерапрыемствы на выяўленне — асабісты дагляд і да таго падобнае. То-бок глядзіце самі. Вы ж не на рынку, правільна? На дзяржаўнай мяжы, дзе праводзіцца шэраг мерапрыемстваў у дачыненні да асобаў.

Дакументамі Дзяржпамежкамітэта прапісана, што памежнікі могуць запатрабаваць дадатковыя дакументы. А за адмову ад дзеяння законнага прадстаўніка ёсць адказнасць.

— Зразумела. Дзе будуць захоўвацца гэтыя сканы? Каб хаця б ведаць, каму мы перадаём свае такія звесткі.

— Не гатовы вам сказаць. А чаму вы так пытаецеся? Нібыта чагосьці баіцеся. Калі я нічога не баюся — мне нічога і не страшна. Ну, папрасілі і папрасілі. Паглядзелі і паглядзелі. Ну і што з гэтага?

— Ды таму што не было раней такога — цяпер уводзіцца, незразумела навошта. Вы ж ведаеце, як у нас у Беларусі людзей затрымліваюць.

— А што ў нас у Беларусі дрэннага?

— Людзей затрымліваюць…

— Дык таму і затрымліваюць. Затрымліваюць жа не простых людзей, зразумейце правільна. Калі я не краў збожжа — значыць, мяне не затрымаюць за крадзеж збожжа, правільна? У гэтым плане і праводзяцца любыя мерапрыемствы ў дачыненні да асобаў.

— То-бок у нас правяраюцца ВНЖ, каб сачыць неяк потым?

— Не для таго, каб затрымаць, паверце вы мне. А праводзяцца праверачныя мерапрыемствы. <…> Ну, вось вы прыйшлі там дзесьці ў банк, у вас папрасілі пашпарт — вы далі пашпарт, правільна? Яшчэ яшчэ нейкія дакументы папрасілі — вы далі. Вы прыехалі на мяжу — вас спыталі. Я ж кажу: вы збожжа не кралі — чаго баяцца?

— Калі хаця б было ясна, што за органы такія праверкі праводзяць, а гэта схаваная інфармацыя. Гэта выклікае падазрэнні — сядзіш і думаеш, навошта гэта, куды мяне на аловак паставілі, як гэта потым адгукнецца…

— Зразумейце, калі вы перасякаеце мяжу і нікуды вас не забралі, паехалі вы сваёй дарогай, нічога дрэннага не рабілі — нічога вам не трэба баяцца. А калі чалавек займаецца супрацьпраўнай дзейнасцю, калі ён краў, то не сёння, дык праз год выявяць. Калі ён забіў, праз год выявяць, праз два, можа, і праз 20 гадоў, разумееце? А калі ў вас за спінай граху няма, чаго вам баяцца?

— Але ВНЖ жа на гэта не ўплывае, пры чым тут ён?

— Ну, гэта я вам не гатовы сказаць. Я вам скажу каротка: праводзяцца дадатковыя праверкі ў дачыненні да асобаў, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу, — сказаў у канцы памежнік. Ён таксама патлумачыў, што новыя патрабаванні — унутраная ўстаноўка, яны не зафіксаваныя ў дакументах або распараджэннях, даступных усім беларусам.

Нагадаем, беларусы, якія нядаўна заязджалі ў краіну з Польшчы ці Літвы, пачалі скардзіцца на праверкі замежных ВНЖ. З іх словаў, на пашпартным кантролі памежнікі перыядычна скануюць гэтыя дакументы. Тых, хто перасякаў мяжу, гэта турбавала: людзі не разумеюць, што ведамства «будзе рабіць з гэтай інфармацыяй». У аднаго з суразмоўцаў «Люстэрка» ВНЖ не сканавалі, толькі паглядзелі, але самога мужчыну больш за паўгадзіны дапытвалі.

У сераду, 31 траўня, у пункце пропуску «Брэст» мужчыну, які вяртаўся з Польшчы ў Беларусь, пасля надгляду знялі з аўтобуса і затрымалі. Прычыны, як і тое, ці ёсць у яго від на жыхарства ў іншай краіне, не паведамляюцца.