Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  2. Магла з'ехаць сама? Ці замяшаны КДБ? Спыталі ў калег зніклай спікеркі КР, якія ў іх версіі знікнення Анжалікі Мельнікавай
  3. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
  4. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
  5. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
  6. Эксперты рассказали о главной цели Путина в Украине, для достижения которой он готов вести войну годами
  7. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  8. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  9. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  10. Обновление базы розыска РФ: теперь в ней более 4700 беларусов. Проверьте себя и близких
  11. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
  12. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
  13. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  14. Вольфовичу показали оружие, которое в российских военных пабликах называют «х*рней». В Беларуси им собираются прикрывать тероборону
  15. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
  16. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  17. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
Читать по-русски


/

На мінулым тыдні стала вядома пра затрыманне праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай. Таксама на «суткі» трапіў яе «калега» — Сяргей Лашкоў. Іх аб’ядноўваюць прарасійскія погляды, а таксама той факт, што абое затрыманыя па палітычных артыкулах. Чаму ўлады раптам вырашылі адправіць за краты лаяльных ім актывістаў? Гэта тэндэнцыя ці супадзенне? Вось што кажуць эксперты.

Ольга Бондарева в гостях у гродненского ОМОНа, октябрь 2020 года. Фото: телеграм-канал «Бондарева. Без купюр»
Вольга Бондарава ў гасцях у гродзенскага АМАПа, кастрычнік 2020 года. Фота: тэлеграм-канал «Бондарева. Без купюр»

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман адзначае, што арышт Вольгі Бондаравай — унікальны для сучаснай беларускай рэчаіснасці. Блогерка часта дазваляла сабе крытыку нават членаў сям'і Аляксандра Лукашэнкі, але ёй за гэта нічога не было. Шрайбман упэўнены, што ў актывісткі быў «дах», з якім нешта здарылася.

— Відавочна, што ў яе было прыкрыццё, але незразумела, хто менавіта — мяркуючы з усяго, нейкія прарасійскія чыноўнікі ці сілавікі, — лічыць ён. — Цяпер альбо яе дах" стаў не абсалютным і даў збой, альбо Бондарава перайшла нейкія лініі, якія ўжо нельга было перасякаць. Пытанне адкрытае. Мы ж не ведаем усіх раскладаў. Гэта цікава, бо гэта нешта новае, раней такога не было. Ёй было дазволена, здаецца, усё.

На думку палітычнага аналітыка Аляксандра Фрыдмана, прычынай адміністрацыйнага арышту Бондаравай магла стаць помста некага з сістэмы ўлады, каго актывістка пакрыўдзіла сваімі заявамі ці дзеяннямі. Але ён дапускае і іншую версію.

— Магчыма, гэта агульнае рашэнне сістэмы: паказаць Бондаравай на яе месца і прапанаваць некалькі варыянтаў — альбо яна пачне цалкам гуляць па правілах і адкіне любую самадзейнасць, альбо наогул «закрываецца», — мяркуе суразмоўца. — А калі яна ўсё ж не зробіць высноваў, то санкцыі могуць быць яшчэ сур’ёзнейшымі.

ророссийский активист, соратник Эльвиры Мирсалимовой Сергей Лашков из Витебска. Фото: социальные сети активиста
Прарасійскі актывіст, паплечнік Эльвіры Мірсалімавай Сяргей Лашкоў з Віцебска. Фота: сацыяльныя сеткі актывіста

Ці можна казаць, што тое, што адбылося з Бондаравай і Лашковым — гэта пачатак барацьбы ўлады з людзьмі, якія выступаюць за мацнейшую інтэграцыю Беларусі з Расіяй? Асабліва калі ўлічыць той факт, што летась пад суд трапляла і прарасійская актывістка з Віцебска Эльвіра Мірсалімава (Сяргей Лашкоў — акурат яе паплечнік). Арцём Шрайбман лічыць, што пакуль мала падставаў для такіх высноваў.

— Бо ўсё ж Бондарава — асаблівы выпадак, — упэўнены ён. — Сяброў Мірсалімавай і яе саму ўжо рэпрэсавалі, гэта здаралася. А вось Бондарава была недатыкальнай. Мне пакуль няясныя прычыны рэпрэсій таго ж віцебскага сябра Мірсалімавай. Гэта проста супадзенне з тым, што нарэшце ў кагосьці перапоўнілася чара цярпення і Бондараву таксама пачалі прэсаваць? Ці гэта сапраўды частка нейкага трэнду на зачысткі прарасійскіх актывістаў?

Аляксандр Фрыдман упэўнены, што тэндэнцыя ёсць. Ён кажа, што ў дзеяннях беларускіх уладаў няма нічога новага і такое ўжо здаралася ў сусветнай гісторыі.

— Тое самае было ў Маа Цзэдуна з хунвэйбінамі (актывісты, якія змагаліся з праціўнікамі кітайскага лідара. — Заўв. рэд.) у эпоху культурнай рэвалюцыі ў Кітаі, — прыводзіць прыклад Фрыдман. — Іх выпусцілі, але яны сталі інструментам. Па сваім менталітэце, манеры паводзінаў і нянавісці да ўсяго інтэлектуальнага Бондарава — тыповы хунвэйбін.

Чытайце таксама