Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  2. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  3. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  4. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  5. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  6. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  7. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  8. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  9. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  10. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  11. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  12. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  13. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  14. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
Читать по-русски


/

Праект пашпарта Новай Беларусі дэмсілы прэзентавалі 6 жніўня 2023 года. Першыя асобнікі дакумента мусілі з’явіцца яшчэ ў пачатку мінулага года, але тэрміны ссунуліся. У чэрвені 2024-га Павел Латушка наогул заявіў, што праект «пакуль падвісае». У яго таксама змяніўся кіраўнік. Пасля адстаўкі з Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыя Кавалеўскага і скандалу з падрадчыкам, які мусіў друкаваць дакумент, пашпарт Новай Беларусі пачаў курыраваць грамадзянін Літвы Марыюс Гудэлайціс. Ён расказаў «Люстэрку», што заяўкі на выдачу будуць прымаць ужо з 26 студзеня. Ці дасць нешта гэты дакумент беларусам, хто і як будзе займацца бяспекай асабістых звестак і хто дакумент атрымаць не зможа? Расказваем.

Паспорт новой Беларуси. Фото: пресс-служба Офиса Светланы Тихановской
Пашпарт Новай Беларусі. Фота: прэс-служба Офіса Святланы Ціханоўскай

Тэрміны

— Калі можна будзе падаць заяву на выдачу пашпарта Новай Беларусі?

— Плануем пачаць 26 студзеня падчас форуму «Беларусы годныя лепшага». Тэхнічна дакумент адпавядае ўсім міжнародным стандартам, і па гэтым пытанні мы кансультаваліся са спецыялістамі еўрапейскіх структур і ICAO (Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі. — Заўв. рэд.).

З ліпеня вялася праца над стварэннем Беларускага пашпартнага цэнтра і ў Вільнюсе. Пастаўленае неабходнае абсталяванне для друку, наладжаная сістэма збору біяметрыі, верыфікацыі звестак. Мы надрукавалі ўзоры для рассылання ўрадам і дадавання ў міжнародныя базы трэвэл-дакументаў.

— Колькі часу пройдзе з падачы заяўкі да атрымання пашпарта?

— Дакладнага тэрміну мы пакуль назваць не можам, усё будзе залежаць ад попыту і загружанасці цэнтра. Мяркуецца, што звычайна гэта будзе займаць каля тыдня.

— Што трэба для заяўкі?

— «Стары» беларускі пашпарт і дакумент, які пацвярджае легальнае знаходжанне ў Еўрапейскім саюзе (гаворка пра ВНЖ, ПМЖ, а таксама дакументы аб абароне ў краіне знаходжання. — Заўв. рэд.). Таксама неабходна зарэгістравацца на прыём. Пасля таго як заяўнік атрымае пацверджанне, ён мусіць будзе аплаціць збор, здаць біяметрыю. На сайце цэнтра будзе ўся падрабязная інфармацыя.

— Чаму атрымаць дакумент змогуць толькі людзі з відамі на жыхарства ў ЕС?

— Гэта вымушанае рашэнне. Пакуль мы не маем магчымасці верыфікаваць людзей, якія жывуць у іншых краінах. Але, вядома, будзем імкнуцца адкрыць такую магчымасць у будучыні.

— Якія могуць быць падставы для адмовы ў выдачы пашпарта?

— Памылкі ў дакументах, сумнеў у сапраўднасці, меркаванні бяспекі.

Мариус Гуделайтис на конференции «Новая Беларусь», Литва, Вильнюс, 3 августа 2024 года. Фото: Офис Светланы Тихановской
Марыюс Гудэлайціс на канферэнцыі «Новая Беларусь», Літва, Вільнюс, 3 жніўня 2024 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Функцыянал

— Ці можна будзе падарожнічаць з новым беларускім пашпартам? Ці захаваецца для яго ўладальніка бязвізавы рэжым з тымі краінамі, з якімі Беларусь мае адпаведныя пагадненні? Ці трэба будзе атрымліваць візу для паездкі, напрыклад, у Грузію ці Турцыю?

— Падарожнічаць пакуль нельга, на сёння ён не ўключаны ў міжнародныя базы трэвэл-дакументаў. Які будзе статус у пашпарта і якія магчымасці для падарожжаў — гэта ўсё прадмет для перамоваў.

У кожнай краіне рознае заканадаўства. Для пачатку гэтых дыскусій нам патрэбныя былі ўзоры, цяпер яны ёсць. Калі пачнецца афармленне, мы будзем абмяркоўваць пэўныя магчымасці для іх трымальнікаў. Зразумейце, гэта беспрэцэдэнтны і складаны праект. Але нашая мэта — каб ён змог вырашаць легалізацыйныя пытанні беларусаў. І мы спадзяёмся на вашую падтрымку.

На пытанні пра прызнанне дакумента, яго магчымасці для пасведчання асобы і вырашэнне адміністрацыйных задач адказаў палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

— Мы толькі атрымалі ад пашпартнага цэнтру ўзоры. Без гэтага, пакуль быў толькі канцэпт, не маглі весці перамовы пра статус пашпарта. Цяпер гэта рэальнасць. Безумоўна, ёсць вялікая цікавасць з боку замежных палітыкаў, мы ўжо размаўлялі з шэрагам міністраў, зараз мае быць падрыхтавана дадатковае юрыдычнае абгрунтаванне. Пашпартны цэнтр ужо пераслаў узоры ва ўсе еўрапейскія краіны, зараз трэба будзе правесці ў кожнай краіне кансультацыі.

Для нас важны пашпарт не толькі для вырашэння легалізацыйных пытанняў, але таксама і для будавання беларускай супольнасці. Мы размаўляем з партнёрамі і платформай «Новая Беларусь», каб інтэграваць яго ў праекты, якія дапамагаюць будаваць грамадзянскую супольнасць.

— Ці правільна я разумею, што цяпер пашпарт Новай Беларусі — гэта, хутчэй, сімвалічнае пасведчанне, якое пакуль у замежных дзяржавах не можа цалкам замяніць нацыянальны дакумент?

— Гэта не толькі сімвалічнае, але досыць рэальнае пасведчанне, праўда, пакуль не прыдатнае для міжнародных паездак. Безумоўна, наша мэта — каб гэты дакумент мог замяніць пашпарт замежніка, выкарыстоўвацца для паездак, а таксама замяняў пратэрмінаваныя пашпарты пры падачы дакументаў на легалізацыю, напрыклад. Цягам гэтага году мы будзем напаўняць пашпарт канкрэтным функцыяналам.

Бяспека

— Як будзе праходзіць верыфікацыя заяўнікаў?

— У адпаведнасці з міжнародна прызнанымі прынцыпамі ў нас распрацаваная сістэма верыфікацыі. Яе дэталяў мы не раскрываем.

— Хто адказвае за абарону персанальных звестак? Дзе яны будуць захоўвацца, як гарантуецца іх абарона?

— За захаванасць звестак адказвае Беларускі пашпартны цэнтр. Усё будзе паводле найвышэйшых міжнародных стандартаў. Доступ да звестак строга абмежаваны, і ніхто (у тым ліку прадстаўнікі рэжыму) не зможа даведацца, ёсць у чалавека гэты дакумент ці не.

Мы ўжо прайшлі некалькі праверак бяспекі і плануем паўнавартасны аўдыт бяспекі з удзелам арганізацый, якія ў гэтым спецыялізуюцца.

— Хто працуе ў Беларускім пашпартным цэнтры?

— Спецыялісты і прафесіяналы сваёй справы. Сазразумелых прычын не можам раскрываць іх імёны, а таксама колькасць супрацоўнікаў.

Беларусский паспортный центр в Вильнюсе. Фото: пресс-служба Офиса Светланы Тихановской
Беларускі пашпартны цэнтр у Вільнюсе. Фота: прэс-служба Офіса Святланы Ціханоўскай

— Ці змогуць улады Беларусі цяпер ці ў будучыні, калі дакумент будзе прызнаны якой-небудзь краінай, па міжнародных базах даведацца імёны іх уладальнікаў?

— Рэжым не зможа атрымаць доступ да базы ўладальнікаў пашпартоў. Мы ўважліва ставімся да бяспекі ўсіх звестак. Кожны запыт з боку дэмакратычных краін будзе вырашацца ў індывідуальным парадку з улікам бяспекі і заканадаўства ЕС.

— Хто будзе друкаваць пашпарт? Тая ж літоўская кампанія Garsų pasaulis, з якой у Літве быў скандал праз падазрэнні ў сувязі з рэжымам Лукашэнкі?

— З меркаванняў бяспекі і пасля кансультацый з літоўскімі ўладамі мы вырашылі рабіць фінальную пячатку і персаналізацыю пашпартоў in-house, у самім пашпартным цэнтры. Garsų pasaulis перадаў нам закупленыя раней матэрыялы і базавыя бланкі. Ніякага доступу ні ў Garsų, ні ў іншых падрадчыкаў да асабістых звестак не будзе. Гэта самае бяспечнае і аптымальнае рашэнне.

— Які краінавы код вы будзеце выкарыстоўваць?

— Пакуль уласны — BLS. Але калі пачнуцца перамовы, магчыма, пашпарты будуць выдавацца і з іншым кодам.

— Друкаваць дакумент будуць у Літве?

— Так. Пакуль мы адкрываем адзін цэнтр у Вільнюсе, яго адрас паведамім на сайце цэнтра. Але таксама мы разглядаем магчымасць стварэння цэнтраў у Польшчы і, магчыма, ва Украіне.

Паспорт новой Беларуси. Фото: пресс-служба Офиса Светланы Тихановской
Пашпарт Новай Беларусі. Фота: прэс-служба Офіса Святланы Ціханоўскай

— Колькі будзе каштаваць пашпарт?

— Збор за афармленне — 97 еўра. Аплаціць яго можна будзе анлайн.

— Чым абгрунтаваны такі кошт?

— Гэта мінімум, неабходны для вытворчасці, верыфікацыі, друку, арэнды абсталявання, захоўвання звестак, працы цэнтра прыёму дакументаў. Мы заклікаем дадаткова падтрымаць [нас] данатамі для стварэння асобнага цэнтра ў Варшаве, а таксама падрыхтоўкі юрыдычна-прававой базы, неабходнай для перамоваў з дзяржавамі пра статус дакумента. Гэта асобны вялікі блок працы.

— Падаць заяўку на атрыманне можна будзе толькі асабіста або ёсць іншыя спосабы?

— Падача дакументаў — толькі асабістая. Але атрыманне пашпарта магчымае як асабіста, так і пра пошту.

Паспорт новой Беларуси. Фото: пресс-служба Офиса Светланы Тихановской
Пашпарт Новай Беларусі. Фота: прэс-служба Офіса Святланы Ціханоўскай

— Калі «сіні» беларускі пашпарт яшчэ дзейнічае, то ці можна атрымаць новы або трэба адмовіцца ад ранейшага?

— Не трэба, ён працуе не замест, а разам з іншымі дакументамі і пакуль не замяняе іх.

— Калі ў беларуса скончыўся «сіні» пашпарт Беларусі, няма віду на жыхарства ў краіне знаходжання, то ці ёсць у яго шанец атрымаць дакумент Новай Беларусі?

— Пратэрмінаваны стары пашпарт Беларусі — не праблема. Але без ВНЖ, ПМЖ ці абароны ў ЕС вы не зможаце атрымаць новы.

— Як пашпарт абаронены ад падробак? Наколькі складана зрабіць яго фальшывую копію?

— Ён зроблены паводле ўсіх апошніх міжнародных стандартаў бяспекі, і падрабіць яго вельмі складана. Трэба разумець, што гэта ў першую чаргу электронны дакумент (e-passport), а сама «кніжка» — яго папяровая версія. Электронны пашпарт захоўваецца ў зашыфраваным выглядзе ў воблаку, доступ да яго толькі па спецыяльным ключы, і любую падробку лёгка вызначыць.

Чытайце таксама