Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Кремле и Белом доме сообщили подробности прошедшего телефонного разговора Путина и Трампа
  2. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  3. Барацьба міліцыі з «утрыманцамі», відаць, выходзіць на новы ўзровень: тым, хто не прыйдзе ў «дармаедскую» камісію, пагражаюць штрафам ці арыштам
  4. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  5. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  6. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  7. У Беларусі затрымалі расійскага коміка Астаніна, на якога данеслі за жарт
  8. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  9. «Кремль меняет последовательность переговоров». Эксперты о том, как Путин фактически заставил Трампа пойти на упреждающие уступки
  10. В жировках есть суммы за крайне редкую услугу. Но когда она случается, то дискомфорт обеспечен всем — истории тех, кто пережил
  11. Усё сумна. Атрымалі свежую непублічную статыстыку Мінздароўя пра нараджальнасць беларусаў
  12. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  13. «Галадала дні тры». Што вядома пра дзяўчыну, якая памерла пасля курэння вейпа
  14. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  15. «Парень приходит в поликлинику за выпиской, а там чуть другой диагноз». Юристы рассказали «Зеркалу» об особенностях весеннего призыва
  16. Лукашэнка падпісаў указ пра страхаванне. Што зменіцца?
Читать по-русски


/

МЗС Украіны выказала здзіўленне з нагоды заявы беларускіх дыпламатаў пра імкненне краіны атрымаць месца за сталом перамоваў па заканчэнні вайны ва Украіне.

Фото: wikimedia.org
Будынак Міністэрства замежных справаў Украіны ў Кіеве. Фота: Wikimedia.org

«Міністэрства замежных справаў Украіны са здзіўленнем успрыняла заяву прадстаўніка беларускага замежнапалітычнага ведамства пра тое, што Рэспубліка Беларусь нібыта прэтэндуе на „месца за сталом мірных перамоваў“, дзе яна імкнецца атрымаць нейкія „гарантыі бяспекі“», — заявіў прадстаўнік МЗС Украіны Георгій Ціхі.

Ён адзначыў, што беларускі рэжым, насуперак частцы другой артыкула 18 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая падкрэслівае, што «Рэспубліка Беларусь выключае ваенную агрэсію са сваёй тэрыторыі ў дачыненні да іншых дзяржаваў», у лютым 2022 года стаў саўдзельнікам поўнамаштабнага ўзброенага ўварвання РФ ва Украіну.

«Адзінае, на што маюць права прэтэндаваць беларускія службовыя асобы, — гэта справядлівае разбіральніцтва ў рамках працэсу прыцягнення агрэсара і яго памагатых да міжнародна-прававой адказнасці за агрэсію супраць Украіны», — дадаў прадстаўнік МЗС.

Паводле яго словаў, адзіная крыніца рэальных пагроз бяспецы для Беларусі — Расійская Федэрацыя, якая выкарыстоўвала тэрыторыю свайго саюзніка для ўзброенай агрэсіі супраць Украіны.

Нагадаем, раней у МЗС Беларусі заявілі, што афіцыйны Мінск спадзяецца атрымаць месца за сталом перамоваў пасля заканчэння вайны ва Украіне.

— Для нас важна атрымаць гарантыі ўласнай бяспекі. І фінальныя дамоўленасці павінныя ўлічваць у тым ліку інтарэсы беларускага боку, — сказаў намеснік міністра Юрый Амбразевіч.