Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  2. В жировках есть суммы за крайне редкую услугу. Но когда она случается, то дискомфорт обеспечен всем — истории тех, кто пережил
  3. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  4. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  5. «Парень приходит в поликлинику за выпиской, а там чуть другой диагноз». Юристы рассказали «Зеркалу» об особенностях весеннего призыва
  6. «Кремль меняет последовательность переговоров». Эксперты о том, как Путин фактически заставил Трампа пойти на упреждающие уступки
  7. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  8. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  9. Лукашэнка падпісаў указ пра страхаванне. Што зменіцца?
  10. В Кремле и Белом доме сообщили подробности прошедшего телефонного разговора Путина и Трампа
  11. Барацьба міліцыі з «утрыманцамі», відаць, выходзіць на новы ўзровень: тым, хто не прыйдзе ў «дармаедскую» камісію, пагражаюць штрафам ці арыштам
  12. Усё сумна. Атрымалі свежую непублічную статыстыку Мінздароўя пра нараджальнасць беларусаў
  13. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  14. У Беларусі затрымалі расійскага коміка Астаніна, на якога данеслі за жарт
  15. «Галадала дні тры». Што вядома пра дзяўчыну, якая памерла пасля курэння вейпа
  16. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
Читать по-русски


Аўтамабілі з беларускімі нумарамі мусяць быць вывезеныя з Латвіі ці перарэгістраваныя ў краіне да 31 кастрычніка. Калі гэтага не зрабіць, транспартны сродак могуць канфіскаваць. Адпаведныя папраўкі ў закон ухваліла Камісія латвійскага Сейма па навакольным асяроддзі і рэгіянальнай палітыцы, мяркуецца, што законапраект будзе разгледжаны на паседжанні Сейма 5 верасня, піша Delfi.

Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Законапраект прадугледжвае, што зарэгістраваныя ў нашай краіне транспартныя сродкі, якія цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Латвіі, мусяць быць вывезеныя або перааформленыя на латвійскія нумары да 31 кастрычніка. Калі гэтага не зрабіць у названы тэрмін, аўтамабіль могуць канфіскаваць.

Пасля 31 кастрычніка аўто з беларускімі нумарамі змогуць заязджаць у Латвію толькі для аднаразовага перасячэння тэрыторыі краіны транзітам. Для гэтага трэба будзе папярэдне звярнуцца ў Дырэкцыю бяспекі дарожнага руху Латвіі. Таксама пасля гэтага тэрміну ў краіну змогуць заязджаць аўтамабілі беларускіх дыпламатычных і консульскіх службаў, амбасадаў і дэлегацый, альбо з гуманітарнымі мэтамі.

Выключэнне зробяць для асобаў з абмежаванымі магчымасцямі, якія кіруюць спецыяльна абсталяванымі асабістымі аўто, зарэгістраванымі ў Беларусі, калі ўезд плануецца з мэтай наведвання бацькоў, дзяцей ці мужа, якія жывуць у Латвіі. У гэтым выпадку чалавек зможа папрасіць у Службы фінансавай выведкі дазволу заехаць на тэрыторыю Латвіі.

Таксама служба будзе выдаваць дазволы на ўезд у тых выпадках, калі міністр замежных справаў запатрабуе разгледзець заяву на ўезд у Латвію па асаблівых пытаннях, звязаных з нацбяспекай. Дазвол на ўезд і знаходжанне на тэрыторыі Латвіі можа быць выдадзены на тэрмін да трох месяцаў.

Аналагічны закон, які прадугледжвае канфіскацыю транспартных сродкаў, быў прыняты ў Латвіі пасля ўвядзення забароны на ўезд аўтамабіляў з расійскімі нумарамі.

Мяркуецца, што законапраект набудзе моц на наступны дзень пасля яго апублікавання. Аналагічнае рэгуляванне цяпер дзейнічае для аўтамабіляў, зарэгістраваных у Расіі.

Камісія папросіць Сейм уключыць законапраект у парадак дня паседжання Сейма сёння, 5 верасня, каб разгледзець яго ў першым чытанні і вызначыць яго актуальнасць.

Сітуацыя з уездам аўто на беларускіх нумарах у ЕС

29 чэрвеня Рада ЕС распаўсюдзіла на Беларусь санкцыі, якія раней увялі супраць Расіі. Новыя абмежаванні скіраваныя на гандаль, паслугі, транспарт і перадухіленне абыходу наяўных санкцый.

Сярод іншага была пашыраная забарона на перавозку грузаў аўтатранспартам па тэрыторыі ЕС прычэпамі і паўпрычэпамі з беларускай рэгістрацыяй, у тым ліку падчас перавозкі грузавікамі, зарэгістраванымі не ў Беларусі.

У сярэдзіне ліпеня Латвія, Літва і Эстонія забаранілі ўезд на сваю тэрыторыю аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі (у Літве гэтае абмежаванне ў поўнай меры пачало дзейнічаць 16 жніўня). Польшча пакуль дазваляе ўезд беларускіх легкавікоў, хоць і з некаторымі абмежаваннямі. У прыватнасці, уласнік аўтамабіля мусіць абавязкова знаходзіцца за рулём ці, прынамсі, у салоне. Гэта датычыць і аўто, якія належаць юрыдычным асобам.

Пазней у Латвіі паведамілі, што ў асобных выпадках усё ж будуць прапускаць праз мяжу аўтамабілі з беларускімі нумарамі. Аднак для гэтага давядзецца даказаць, што аўто ўвозяць у краіну не для продажу.

Офіс лідаркі беларускіх дэмсілаў Святланы Ціханоўскай прапанаваў шэрагу краін ЕС змякчыць абмежаванні на пропуск праз мяжу аўтамабіляў з беларускімі нумарамі. Гаворка ідзе пра «максімальна шырокія» выключэнні з новых правілаў, паведаміў дарадца палітыка Франак Вячорка.