Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  2. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  3. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  4. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  5. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  6. Кочанова ответила на вопрос, будут ли повышать пенсионный возраст в ближайшее время
  7. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  8. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  9. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  10. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  11. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  12. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
Читать по-русски


Лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская выступіла на сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) і прапанавала пачаць распрацоўку дарожнай карты ўступлення будучай дэмакратычнай Беларусі ў Савет Еўропы.

Светлана Тихановская выступает на сессии Парламентской ассамблеи Совета Европы, 25 января 2024 года. Фото: пресс-служба Светланы Тихановской
Святлана Ціханоўская выступае на сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, 25 студзеня 2024 года. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

«Калі мы гаворым пра дэмакратычную будучыню Беларусі, мы гаворым пра дэмакратычную будучыню ўсёй Еўропы. Сёння ў нашым рэгіёне вырашаецца лёс свабоды і дэмакратыі. Ён вырашаецца як на палях бітваў ва Украіне, так і ў Беларусі. Тыранія спрабуе ўзяць рэванш, заняволіць нашыя народы і разбурыць нашыя каштоўнасці. Тыраны могуць саджаць людзей у турмы, разбураць гарады і шантажаваць нас ядзернай зброяй. Але яны ніколі — паўтару, ніколі — не знішчаць свабодалюбівы дух беларускага і ўкраінскага народаў», — сказала лідарка дэмсіл.

Святлана Ціханоўская нагадала, як развівалася супрацоўніцтва Савета Еўропы з дэмсіламі і адначасова з гэтым абрынулася супрацоўніцтва з рэжымам, і заклікала да далейшых дзеянняў у гэтым кірунку.

«Прапаную Савету Еўропы пачаць распрацоўку дарожнай карты ўступлення будучай дэмакратычнай Беларусі ў Савет Еўропы. Мы можам пазначыць неабходныя крокі і рэформы і пачаць працаваць над імі ўжо цяпер. У вас бязмежны досвед, а ў нас бязмежнае жаданне стаць часткай Савета Еўропы. Уступленне ў Савет Еўропы стане нашым першым крокам на шляху да ўступлення ў Еўрапейскі саюз. Так, гэта смела. Так, гэта амбіцыйна. Але чаму б не пачаць дзейнічаць ужо цяпер? Беларусь стане гісторыяй поспеху. Пуцін пацярпіць паразу. Лукашэнка пацярпіць паразу. І мы вернем нашую краіну назад у Еўропу, дзе яна гістарычна і павінная быць», — заявіла яна.

Лідарка дэмсіл таксама адзначыла, што беларусы не спыняцца, пакуль на волю не выйдуць усе палітвязні. «Пакуль апошні расійскі салдат не пакіне нашую краіну. Пакуль мы не правядзём суды за злачынствы супраць чалавечнасці. Пакуль мы не вернем сабе нашую краіну», — падсумавала Ціханоўская.