Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  2. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  3. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  4. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  5. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  6. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  7. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  8. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  9. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  10. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  11. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  12. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  13. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  14. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
Читать по-русски


Чыноўнікі працягваюць абмяркоўваць, што рабіць з законапраектам па сацыяльным абслугоўванні. Напярэдадні гэты дакумент абмеркавалі ў парламенце. Нагадаем, адно са змяненняў, якое хочуць увесці законапраектам, — перавод большасці беларусаў на атрыманне гэтых выплат праз банкі.

Фото с сайта pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота з сайта pixabay.com

Пра які законапраект гаворка

Улады хочуць увесці змены па сацстрахаванні. Сярод таго, што прапануе ўрад, — новаўвядзенне па выплаце пенсій. Іх хочуць выдаваць у асноўным праз банкі, а магчымасць атрымліваць грошы праз пошту збіраюцца пакінуць толькі для некаторых беларусаў. Дэпутаты раскрытыкавалі прапанову ўрада, хоць і прынялі яго ў першым чытанні. «Дэпутатамі абгрунтавана паднятыя вострыя пытанні, недастатковая прапрацоўка якіх здольная адбіцца на сацыяльным самаадчуванні людзей», — заяўляла раней дэпутат Лілія Ананіч.

Дэпутат Ірына Супрановіч заявіла напярэдадні, што ў парламенце цяпер рыхтуюць законапраект да другога чытання. Мяркуючы з інфармацыі на сайце Палаты прадстаўнікоў, адрэдагавалі назву дакумента. Калі раней ён называўся «Аб змене законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання», то цяпер — «Аб змене законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльных выплат».

У Мінпрацы тым часам не адказваюць на пытанні, збіраюцца ўлады ўводзіць змяненне па спосабе атрымання пенсій ці адмовіліся ад гэтай задумы.

Што цяпер абмяркоўваюць чыноўнікі

15 верасня ў парламенце правялі паседжанне рабочай групы па гэтым нашумелым законапраекце. Акрамя дэпутатаў у абмеркаванні бралі ўдзел прадстаўнікі Мінпрацы, Мінэканомікі, Кіраўніцтва, адміністрацыі прэзідэнта, апарата Саўміна.

Як паведамляецца, на паседжанні абмеркавалі сярод іншага дзяржрэгуляванне дзейнасці арганізацый, якія аказваюць сацпаслугі праз стацыянарнае абслугоўванне.

Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч па-ранейшаму выступае за стварэнне і вядзенне рэестра пастаўшчыкоў сацыяльных паслуг, паведамляецца на сайце парламента.

Тым часам старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірына Старавойтава не пагадзілася з кіраўніцай Мінпрацы і прапанавала альтэрнатыўны варыянт па дзяржаўным кантролі пастаўшчыкоў сацыяльных паслуг — увесці ліцэнзаванне.

«Праца па выпрацоўцы ўзгодненай пазіцыі па гэтым пытанні ў рамках падрыхтоўкі законапраекта будзе працягнутая», — заяўляюць у парламенце.

Пры гэтым не паведамляецца, ці абмяркоўвалі на гэтай сустрэчы перавод беларусаў на атрыманне гэтых выплат праз банкі.

Чытайце таксама