Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  2. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  3. Кочанова ответила на вопрос, будут ли повышать пенсионный возраст в ближайшее время
  4. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  5. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  6. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  7. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  8. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  9. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  10. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  11. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  12. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
Читать по-русски


Магчымасць непасрэднага ваеннага сутыкнення Усходу з NATO ў будучыні становіцца зусім відавочнай. Такую заяву зачытаў з аркуша міністр абароны Віктар Хрэнін, выступаючы 15 жніўня на XI Маскоўскай канферэнцыі па міжнароднай бяспецы.

Виктор Хренин во время выступления на конференции в Москве. 15 августа 2023 года. Скриншот трансляции
Віктар Хрэнін падчас выступу на канферэнцыі ў Маскве. 15 жніўня 2023 года. Скрыншот трансляцыі

— На Захадзе ідуць інтэнсіўныя ваенныя падрыхтоўкі, у гэта ўкладаюцца велізарныя грошы. І трэба разумець, што ў капіталістычным свеце замарожваць свае актывы ў зброю і разадзьмутую армію проста так ніхто не будзе, — зачытаў ён. — Таму выснову можна зрабіць адназначную: магчымасць непасрэднага ваеннага сутыкнення з NATO ў будучыні становіцца зусім відавочнай.

Паводле Хрэніна, сёння «ўсе маскі скінутыя, сапраўдныя планы Захаду ўжо гучаць з вуснаў высокапастаўленых службовых асобаў».

— Адзінае, што стрымлівае ўладныя структуры краін «залатога мільярда» (канспіралагічная тэорыя, згодна з якой нейкія таемныя сілы дамагаюцца пераразмеркавання львінай долі выгадаў на карысць параўнальна невялікай багатай долі насельніцтва Зямлі — «залатога мільярда». — Заўв. рэд.) ад развязвання буйнамаштабнай вайны, — гэта пагроза ядзернага адказу на іх дзеянні. Невыпадкова Беларусь разглядае вяртанне тактычнай ядзернай зброі на сваю тэрыторыю як дзейсны фактар стратэгічнага стрымлівання, — адзначыў Хрэнін.

Акрамя таго, міністр абароны ўпэўнены, што «асобныя заходнія палітыкі» дагэтуль «мысляць катэгорыямі метраполій і калоній, фактычна адраджаючы гандаль рабамі ў новай форме».

— Для гэтых сучасных неаканалізатараў (мяркуючы з усяго, Віктар Хрэнін меў на ўвазе «неакаланізатараў». — Заўв. рэд.) уласныя грамадзяне становяцца жывым таварам. Мы назіраем, як большасць падкантрольных Вашынгтону кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў паводзяць сябе падобна да сярэднявечных гандляроў рабамі, прапаноўваючы за грошы кінуць народы сваіх краін у мясарубку вайны. На нашую думку, апошняе пашырэнне Паўночнаатлантычнага альянсу таксама з’яўляецца своеасаблівай каланілізацыяй (мяркуючы з усяго, Віктар Хрэнін меў на ўвазе «каланізацыяй». — Заўв. рэд.) новых тэрыторый з мэтай выкарыстання насельніцтва, што там пражывае, у імавернай вайне з Усходам. Прычым пад словам «Усход» тут трэба разумець усе дзяржавы, гатовыя супрацьстаяць заходняй дзяржаве, — зачытаў з аркуша кіраўнік абароннага ведамства.