Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  2. В жировках есть суммы за крайне редкую услугу. Но когда она случается, то дискомфорт обеспечен всем — истории тех, кто пережил
  3. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  4. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  5. «Парень приходит в поликлинику за выпиской, а там чуть другой диагноз». Юристы рассказали «Зеркалу» об особенностях весеннего призыва
  6. «Кремль меняет последовательность переговоров». Эксперты о том, как Путин фактически заставил Трампа пойти на упреждающие уступки
  7. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  8. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  9. Лукашэнка падпісаў указ пра страхаванне. Што зменіцца?
  10. В Кремле и Белом доме сообщили подробности прошедшего телефонного разговора Путина и Трампа
  11. Барацьба міліцыі з «утрыманцамі», відаць, выходзіць на новы ўзровень: тым, хто не прыйдзе ў «дармаедскую» камісію, пагражаюць штрафам ці арыштам
  12. Усё сумна. Атрымалі свежую непублічную статыстыку Мінздароўя пра нараджальнасць беларусаў
  13. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  14. У Беларусі затрымалі расійскага коміка Астаніна, на якога данеслі за жарт
  15. «Галадала дні тры». Што вядома пра дзяўчыну, якая памерла пасля курэння вейпа
  16. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
Читать по-русски


Дэталі перамоваў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным раскрыў Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня падчас уручэння генеральскіх пагонаў у Палацы Незалежнасці. Відэа яго выступу апублікавала прэс-служба.

Александр Лукашенко во время вручения генеральских погон во Дворце Независимости. 27 июня 2023 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка падчас уручэння генеральскіх пагонаў у Палацы Незалежнасці. 27 чэрвеня 2023 года. Фота: president.gov.by

Паводле Лукашэнкі, рашэнне «расказаць нешта на гэтую тэму (натуральна, не ўсе)» ён прыняў у панядзелак раніцай. Падштурхнулі яго да гэтага публікацыі ў расійскіх СМІ, дзе ўра-патрыёты «пачалі выць і крычаць, асуджаць Пуціна, патрабаваць ад яго не спыняць крымінальныя справы, лавіць, мачыць, саджаць».

— І ў сувязі з гэтым, калі разгортвалася, як прэзідэнт Пуцін назваў яе, гэтая смута ў Расіі, неяк усе пад венікам сядзелі. Мацвіенка (Валянціна Мацвіенка — старшыня Савета Федэрацыі Расіі. — Заўв. рэд.) аказалася мужнай, Валодзін (Вячаслаў Валодзін — спікер Дзярждумы РФ. — Заўв. рэд.), патрыярх, пара чалавек — і ўсё. А пасля бойкі рукамі мы ўмеем махаць, ох як умеем, і раіць: «Мачыць, мачыць і мачыць». Слухайце, ну ёсць каго мачыць, асабліва ведаеце дзе. Ёсць каго саджаць там, дзе гэта трэба, — сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што быў цалкам занураны ў расійскія падзеі, і расказаў храналогію сваіх перамоваў з Пуціным з нагоды мяцяжу.

— Такім чынам, пятніца. Вы ведаеце, у нас такі дзень быў шчаслівы, мы ўсе рыхтаваліся адсвяткаваць дзень выпускнікоў. Натуральна, і я быў заняты нармальна гэтымі пытаннямі. Ды і неяк, шчыра скажу… Атрымліваючы рэдкую інфармацыю пра тое, што адбываецца ў Расіі, у Растове, на поўдні, я неяк і ўвагі асабліва не звяртаў. Вайна ідзе, мала што там адбываецца. Але раніцай суботы з 8 гадзін раніцы мне ўжо паступае трывожная інфармацыя пра сітуацыю ў Расіі. Сёй-той мне там падказвае, што пішуць у гэтых тэлеграм-каналах, мэсэнджарах… Праз ФСБ і наш Камітэт дзяржбяспекі, генерала Церцеля мне дакладваюць: «Прэзідэнт Пуцін хоча звязацца». Калі ласка. Дамовіліся, а палове дзясятай, што мы перагаворым у любы зручны для яго час. Калі, а 10-й ён выступіў, у 10.10 патэлефанаваў і найпадрабязнейшым чынам праінфармаваў мяне пра сітуацыю, якая адбываецца ў Расіі, — патлумачыў Лукашэнка.

Паводле яго, падчас ранішняй размовы ён задаў Пуціну некалькі пытанняў і зразумеў, што «сітуацыя складаная», пры гэтым адмовіўся канкрэтызаваць гэтую частку размовы.

— Самае небяспечнае, як я зразумеў, — гэта не ў тым, якая яна была, сітуацыя, а як яна магла развівацца і яе наступствы. Гэта было самае небяспечнае. Я таксама зразумеў: прынятае жорсткае рашэнне (яно і прагучала падтэкстам у выступе Пуціна) — мачыць. Я прапанаваў Пуціну не спяшацца. Давай, кажу, пагаворым з Прыгожыным, з камандзірамі яго. На што ён мне сказаў: «Слухай, Саша, няма сэнсу. Ён нават трубку не бярэ, ні з кім размаўляць не хоча».

Лукашэнка расказаў, што ўсё ж настаяў на размове з заснавальнікам ПВК Вагнера Яўгенам Прыгожыным.

— Я пытаю: «Дзе ён?» — «У Растове». Я кажу: «Добра. Лепей кепскі мір, чым любая вайна. Не спяшайся. Я паспрабую з ім звязацца». Ён (Пуцін. — Заўв. рэд.) чарговым разам кажа: «Няма сэнсу». Я кажу: «Добра, пачакай». Дзесьці мы размаўлялі, напэўна, з паўгадзіны. Потым ён мяне праінфармаваў, што на фронце. Памятаю яго словы: «Ты ведаеш, а на фронце, як ні дзіўна, лепш, чым калі-кольвек было». Я кажу: «Вось бачыш, не ўсё так сумна». У 11 гадзін… Трэба было яшчэ гэтыя тэлефоны знайсці… Кажу: «Як з ім звязацца? Дайце тэлефон». Ён кажа: «Хутчэй за ўсё, у ФСБ ёсць тэлефон». Мы ўдакладнілі. Выявілі да сярэдзіны дня цэлых тры каналы, па якіх мы можам размаўляць з Растовам, — расказаў Лукашэнка.

Паводле словаў Лукашэнкі, немалая роля ў арганізацыі перамоваў належыць расійскаму генералу Юнус-Беку Яўкураву. У іх на першым этапе таксама ўдзельнічаў дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў.

— У 11.00 ён (Прыгожын. — Заўв. рэд.) імгненна зняў трубку. То-бок Яўкураў яго паклікаў, аддаў яму тэлефон: «Вось, прэзідэнт Беларусі тэлефануе, ці будзеш размаўляць?» — «З Аляксандрам Рыгоравічам буду». Я чую іх размову. Узяў трубку. Размова — эйфарыя. У Яўгена поўная эйфарыя. Размаўлялі першы раўнд хвілін 30 мацюкамі. Выключна. Мацюкоў (я потым ужо прааналізаваў) было ў 10 разоў больш, чым нармальнай лексікі. Ён, вядома, папрасіў прабачэння і пачаў мне мацюкамі расказваць, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

Ён адзначыў, што думаў, «з чаго зайсці да яго, каб пачаць гэтыя перамовы».

— Хлопцы толькі з фронту. Яны бачылі тысячы сваіх загінулых хлопцаў. Хлопцы вельмі пакрыўджаныя, асабліва камандзіры. І, як я зразумеў, яны вельмі ўплывалі (я гэта папярэдне вылічыў) на самога Прыгожына. Так, ён такі, ведаеце, гераічны хлопец, але на яго аказвалі ціск і ўплыў вельмі тыя, хто кіраваў штурмавымі атрадамі і бачыў гэтыя смерці. І вось у гэтай сітуацыі, выскачыўшы адтуль у Растоў, у такім паўшалёным стане я з ім вяду гэты дыялог, — падзяліўся Лукашэнка. — Я кажу: «Жэня, ніхто табе ні Шайгу, ні Герасімава, нікога не аддасць, асабліва ў гэтай сітуацыі. Ты ж ведаеш Пуціна не менш, чым я. Па-другое, ён з табой не тое што сустракацца — па тэлефоне размаўляць не будзе ў сілу гэтай абстаноўкі».

Паводле словаў Лукашэнкі, Прыгожын у адказ пэўны час маўчаў, а потым сказаў, што хоча справядлівасці, што яго наймітаў «хочуць задушыць», і выказаў намер «ісці на Маскву».

— Я кажу: «Напаўдарозе цябе проста як клапа раздушаць. Нягледзячы на тое што войскі (мне пра гэта Пуцін доўга казаў) адцягнутыя на адпаведным фронце». Падумай, кажу, пра гэта. «Не», — такая вось эйфарыя, — расказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што сітуацыя, якая развіваецца ў Расіі, закранула б у выніку і Беларусь, таму спрабаваў спыніць рух калоны наймітаў.

— Доўга я яго пераконваў. І ў канцы сказаў: «Ведаеш, ты як хочаш можаш рабіць. Але на мяне не крыўдуй. Брыгада (беларуская. — Заўв. рэд.) падрыхтаваная да перакідвання ў Маскву. Гэта і не толькі таму, што гэта вось нашая айчына. А таму што, не дай бог, вось гэтая смута пайшла б па ўсёй Расіі, а перадумовы для гэтага былі каласальныя, наступнымі былі б мы», — заявіў Лукашэнка.

Палітык адзначыў, што падчас перамоваў з Прыгожыным ён паставіў яму ўмову: «Яўген, ніякага кровапраліцця».

— Як толькі ты знарок (незнарок) заб’еш хоць аднаго чалавека, асабліва цывільнага, — усё, ніякіх з табой перамоваў не будзе і я з табой размаўляць не буду". Ён мне пакляўся. У нас, кажа, такой мэты няма, і я вам клянуся, што гэтага не будзе, — растлумачыў Лукашэнка.

Пасля некалькіх раўндаў перамоваў Яўген Прыгожын у выніку адмовіўся ад сваіх першапачатковых патрабаванняў.

— Ён мне сказаў: «Аляксандр Рыгоравіч, я не буду патрабаваць ад прэзідэнта (Пуціна. — Заўв. рэд.), каб ён аддаў Шайгу і Герасімава, і сустрэчы нават прасіць не буду», я кажу: «Ну і добра. Гэта вельмі добры крок. Не трэба ў гэтай сітуацыі, напружваючы абстаноўку, патрабаваць нездзяйсняльнага», — расказаў Лукашэнка.

Паводле звестак расійскіх СМІ, падчас мяцяжу наймітаў ПВК Вагнера расійскае войска страціла як мінімум шэсць верталётаў і адзін самалёт. Тэлеграм-каналы паведамляюць пра як мінімум 13 загінулых. Пра тое, што падчас хваляванняў загінулі лётчыкі, казаў і Уладзімір Пуцін.

Наступная ўмова, пра выкананне якой Лукашэнка дамовіўся з Прыгожыным, — гэта спыненне далейшага руху калоны ПВК на Маскву.

— А пятай гадзіне вечара ён мне патэлефанаваў і кажа: «Аляксандр Рыгоравіч, я прымаю ўсе вашыя ўмовы. Але што мне рабіць? Спыняемся — яны пачнуць нас мачыць». Я кажу: «Не пачнуць. Я табе гарантую. Гэта я бяру на сябе».

У кантакце былі з кіраўніцтвам Расіі, ФСБ займалася ў асноўным гэтым пытаннем, з Бортнікавым. Я проста настойліва прасіў гэтага не рабіць. Бортнікаў — разумны чалавек. Ён сказаў: «Аляксандр Рыгоравіч, ну я ж не дурань, я ж разумею, што можа быць», — сказаў Лукашэнка.

На дарозе калоны ўжо быў выбудаваны рубеж абароны, і калі б вагнераўцы дайшлі да яго, то «пралілася б кроў». У выніку Прыгожын усё ж пагадзіўся павярнуць.

— Смута такім чынам была спыненая. Небяспечныя падзеі, якія маглі быць, былі знятыя. Гарантыі бяспекі, як ён (Пуцін. — Заўв. рэд.) учора сказаў, паабяцаў, былі дадзеныя, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.