Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Усё сумна. Атрымалі свежую непублічную статыстыку Мінздароўя пра нараджальнасць беларусаў
  2. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  3. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  4. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  5. «Парень приходит в поликлинику за выпиской, а там чуть другой диагноз». Юристы рассказали «Зеркалу» об особенностях весеннего призыва
  6. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  7. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  8. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  9. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  10. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  11. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  12. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
Читать по-русски


Мінімальны заробак у Беларусі летась рос хутчэй, чым у многіх краінах. Але інфляцыя ў нашай краіне аказалася яшчэ вышэйшай і з’ела частку прыросту. Каманда Picodi.com праверыла, як змянілася мінімальная зарплата на пачатак 2023 года ў дзясятках краінах свету і ці хопіць гэтых грошай, каб забяспечыць мінімальны камфорт для жыцця.

У даследаванні ўдзельнічалі 67 краін, у якіх існуе ўстаноўленая ўладамі мінімальная заработная плата. У кожнай краіне свае асаблівасці падаткаабкладання, і розніца паміж «чыстым» і «брудным» заробкамі можа складаць ад 0% да 35% (у Беларусі — 14%). Каб рэйтынг быў справядлівым, аўтары даследавання з Picodi.com параўноўвалі зарплаты нета, то-бок грошы, якія работнік атрымлівае на рукі або банкаўскі рахунак.

Заробак у пагоні за інфляцыяй

Сярод 67 разгледжаных у даследаванні краін толькі ў 7 мінімальная заработная плата не змянілася са студзеня 2022 года. Да такіх краін адносяцца, напрыклад, Ізраіль, Ганконг і Нігерыя.

Найбольшы рост мінімальнай зарплаты за год аўтары даследавання зафіксавалі ў Аргентыне (104,5%) і Турцыі (100%). Але варта ўлічваць, што ў гэтых краінах інфляцыя і падзенне кошту нацыянальнай валюты цягам некалькіх гадоў былі дастаткова высокімі.

Высокім ростам мінімалкі таксама адзначыліся Малдова (32,5%), Латвія (27,1%) і Малайзія (25,8%).

Беларусь у рэйтынгу росту мінімальных заробкаў заняла 9-е месца: цяпер «чыстая» мінімальная аплата працы складае 476 рублёў, што на 21,2% больш, чым летась (393 рублі). Большае павышэнне чакае нізкааплатных работнікаў у Германіі (21,9%) і Румыніі (24,5%).

Размер минимальной зарплаты в разных странах. Инфографика: picodi.com
Інфаграфіка: picodi.com

Асноўныя прадукты харчавання

Для гэтага даследавання аўтары сфармавалі ўмоўны харчовую кошык і супаставілі кошт прадуктаў з мінімальнай заработнай платай. Кошык складаецца з такіх прадуктаў, як хлеб, малако, яйкі, рыс, сыр, мяса, садавіна і гародніна. Хоць спіс гэты вельмі бедны, але прадукты ў ім (у названых колькасцях) здольныя задаволіць мінімальную патрэбу ў пажыўных рэчывах сярэднестатыстычнага дарослага чалавека.

Минимальные потребности в продуктах питания. Инфографика: picodi.com
Інфаграфіка: picodi.com

Кошт такога прадуктовага кошыка на пачатак 2023 года складае 205,56 рублёў, што на 22,9% больш, чым летась. Такі прадуктовы кошык роўны 43,1% ад мінімальнай аплаты працы пасля выплаты падаткаў. Летась гэтыя суадносіны складалі 42,6%.

Атрымліваецца, што ў Беларусі рост цэн апярэдзіў рост мінімальнага заробку.

У мінулыя гады кошт ідэнтычнага прадуктовага набору выглядаў наступным чынам:

  • студзень 2019 — 135,71 рубля
  • студзень 2020 — 141,53 рубля
  • студзень 2021 — 158,6 рубля
  • студзень 2022 — 167,32 рубля
  • студзень 2023 — 205,56 рубля.

Дзе можна пражыць на мінімалку?

У кожнага чалавека свае харчовыя звычкі, якія залежаць і ад краіны пражывання, і ад сям'і. Тым не менш аўтары даследавання вырашылі параўнаць кошт адных і тых жа прадуктаў у розных краінах і праверыць, які працэнт ад афіцыйнага мінімальнага даходу пойдзе на аплату прадуктаў, што забяспечваюць толькі выжыванне.

Стоимость минимального набора продуктов в разных странах. Инфографика: picodi.com
Інфаграфіка: picodi.com

Найлепшыя суадносіны цэн і мінімальнага заробку аналітыкі зафіксавалі ў Вялікабрытаніі, Ірландыі і Аўстраліі: ад 6,5% да 7,7%.

Беларусь у гэтым рэйтынгу аказалася на 57-й пазіцыі з вынікам у 43,1%, апярэдзіўшы Расію (45,5%) і Казахстан (51,9%).

У такіх краінах Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, як В’етнам, Індыя, Інданезія, Тайланд і Філіпіны, на асноўныя прадукты харчавання жыхары таксама выдаткоўваюць больш за палову мінімальнай зарплаты. У сваю чаргу ў Нігерыі мінімальнай аплаты працы не хопіць нават на такі бедны набор прадуктаў.

Як аналітыкі праводзілі разлікі

У гэтым даследаванні аналітыкі параўноўвалі стаўкі мінімальнай аплаты працы, актуальныя са студзеня 2023 года, са стаўкамі ў студзені 2022 года. Звесткі ўзятыя з афіцыйных старонак урадаў альбо адпаведных міністэрстваў. Аўтары даследавання не ўлічвалі краіны, у якіх памер заработнай платы вызначаецца прафсаюзамі і ў якіх няма ўстаноўленай законам мінімальнай зарплаты (напрыклад, Італія, Сінгапур, Швейцарыя і краіны Паўночнай Еўропы). Для краін, дзе мінімальная заработная плата вар’юецца ад рэгіёна да рэгіёна (В'етнам, Канада, ЗША, Тайланд, Філіпіны), яны разлічылі і выкарыстоўвалі сярэдняе арыфметычнае. Сума пасля выплаты падаткаў была атрыманая з дапамогай мясцовых падатковых калькулятараў.

Выкарыстаны ў даследаванні набор прадуктаў — умоўны і створаны выключна для статыстычных мэтаў. Названыя аб’ёмы былі разлічаныя на аснове рэкамендацый некаторых міністэрстваў аховы здароўя што да мінімальных нормаў спажывання прадуктаў харчавання. Цэны прадуктаў, выкарыстаныя ў гэтым даследаванні, узятыя з сайта numbeo.com, дзе цэны на розныя тавары і паслугі збіраюцца сотнямі тысяч карыстальнікаў з усяго свету.

Для канвертацыі валют выкарыстоўваўся сярэдні курс Google Finance за IV квартал 2022 года.