Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я сейчас валерьянку пью». Поговорили с выехавшими беларусами, истории которых обманом сняли для пропагандистского кино
  2. Сілавікі сочаць за беларусамі з дапамогай базы «Маяк». Даведаліся, што гэта і як з гэтым змагацца
  3. «По сути, это капитуляция». Реакции экспертов на итоги разговора Путина и Трампа
  4. «Галадала дні тры». Што вядома пра дзяўчыну, якая памерла пасля курэння вейпа
  5. В жировках есть суммы за крайне редкую услугу. Но когда она случается, то дискомфорт обеспечен всем — истории тех, кто пережил
  6. Кремлю выгодно затягивать переговоры, и первые успехи у такой тактики уже есть — ISW
  7. Лукашенко принял изменение, которое касается водителей. Подробности
  8. У Беларусі і Расіі зноў садзяць за жарты. Такое ўжо было: вось дзесяць анекдотаў, за якія людзі ў СССР заплацілі свабодай і жыццём
  9. У Беларусі затрымалі расійскага коміка Астаніна, на якога данеслі за жарт
  10. Зеленский прокомментировал телефонный разговор с Трампом
  11. Барацьба міліцыі з «утрыманцамі», відаць, выходзіць на новы ўзровень: тым, хто не прыйдзе ў «дармаедскую» камісію, пагражаюць штрафам ці арыштам
  12. Беларускія сілавікі зламалі рэбры і пазваночнік расійскаму коміку Астаніну падчас затрымання, заявіў ягоны адвакат
  13. У «прэміяльнай» клінікі набліжаных да Лукашэнкі людзей — новая ўладальніца. Вы маглі раней чуць яе імя
  14. «Парень приходит в поликлинику за выпиской, а там чуть другой диагноз». Юристы рассказали «Зеркалу» об особенностях весеннего призыва
  15. Инаугурация Лукашенко пройдет в День Воли
  16. Лукашэнка падпісаў указ пра страхаванне. Што зменіцца?
  17. Стрыжак: Мужа галоўнай гераіні новага прапагандысцкага фільма пра беларускіх мігрантаў знайшлі мёртвым у Літве
  18. В Кремле и Белом доме сообщили подробности прошедшего телефонного разговора Путина и Трампа
  19. «Ъ»: Пуцін на закрытай сустрэчы з расійскімі алігархамі расказаў, чаго хоча ад перамоваў з Трампам
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У Беларусі замест McDonald’s будзе працаваць расійская сетка «Вкусно — и точка». Расказваем, калі ў нашую краіну прыйшоў амерыканскі фастфуд, як развіваўся, каму належыць.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Што здарылася

Беларуская сетка пунктаў харчавання «МакДональдс» памяняе назву і будзе працаваць пад расійскім брэндам «Вкусно — и точка». Гэта можа азначаць, што альбо амерыканская кампанія фастфуду вырашыла сысці не толькі з расійскага, але і з беларускага рынку, альбо ўладальнік франшызы ў Беларусі сам вырашыў адмовіцца ад яе.

«Вкусно — и точка» падпісвае франчайзінгавую дамову з беларускай кампаніяй «КСБ Виктори Рестораны». Расійская кампанія «завяршае працэдуру перадачы выключных правоў па дамове франчайзінгу беларускай сетцы прадпрыемстваў хуткага абслугоўвання пад кіраўніцтвам «КСБ Виктори Рестораны», гаворыцца на яе сайце. Пры гэтым цяпер не вядома, да прыкладу, прадаў былы ўладальнік свой бізнес расіянам або яны сталі партнёрамі.

Кампанія пачне працу пад новым брэндам праз некалькіх тыдняў «пасля таго, як будуць завершаныя ўсе неабходныя юрыдычныя працэдуры і вырашаныя арганізацыйныя пытанні».

Калі McDonald’s прыйшоў у Беларусь

Першыя рэстараны McDonald’s адкрыліся ў Мінску ў канцы 1996 года. Беларусь стала сотай краінай, дзе запрацавалі рэстараны хуткага харчавання гэтай сеткі. Цяпер у нашай краіне працуе 25 пунктаў у Мінску і абласных цэнтрах, у якіх занята каля 2 тысяч чалавек. За год у Беларусі налічваецца 10 мільёнаў наведванняў «МакДональдс».

«Кожны рэстаран сеткі — гэта больш за 5 млн беларускіх рублёў непасрэдных замежных інвестыцый і не менш за 100 новых працоўных месцаў», — паведамлялася раней на сайце сеткі.

Вядома, што пастаўшчыкамі прадуктаў для сеткі рэстаранаў былі «Салігорская птушкафабрыка» (мытыя і дэзінфікаваныя яйкі), «Данон-Бел» і «Савушкін прадукт» (малако і алей).

Каму належыць гэты бізнес

Уладальнікам франшызы ў Беларусі быў сваяк экс-прэзідэнта Казахстана Кайрат Баранбаеў. Гэта бацька Алімы Баранбаевай, былой нявесткі дачкі экс-прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева — Дарыгі Назарбаевай.

«Ён вельмі ўплывовы чалавек у Казахстане. У добрых стасунках і з некаторымі беларускімі алігархамі», — паведамляў раней TUT.BY са спасылкай на сваю крыніцу.

На радзіме Баранбаеў уваходзіць у топ самых багатых і ўплывовых бізнесоўцаў.

Паводле дадзеных на мінулы год, Кайрат Баранбаеў быў пакупніком франшызы McDonald’s у Казахстане, некалькіх рэгіёнах Расіі і Беларусі, валодаў «Кампаніяй па кіраванні актывамі «Алмалы», «Казахстанскай нафтахімічнай кампаніі «Кемікал», «Алекса», а таксама доляй у «Phystech II», праз «Холдынгавую кампанію «КазТурбаРамонт»», якая яму належыць, — піша Forbes.

Кайрат Боранбаев. Фото: fckairat.kz
Кайрат Баранбаеў. Фота: fckairat.kz

Баранбаеў спрабаваў купіць бізнес McDonald’s у Расіі, але яго абышоў новакузнецкі прадпрымальнік Аляксандр Говар.

У сакавіку гэтага года бізнесоўца затрымала агенцтва па фінансавым маніторынгу Казахстана па справе аб раскраданні сродкаў нацыянальнай кампаніі Qazaq Gaz (раней «КазТрансГаз») пры пастаўках газу. З таго моманту ён знаходзіцца пад арыштам. Службы Казахстана працягваюць следства па іншых падазрэннях у дачыненні да бізнесоўца.

Хто валодае брэндам, які прыходзіць на месца «МакДональдс»

«Вкусно — и точка» належыць расійскаму мільярдэру Аляксандру Говару, які купіў установы McDonald’s у Расіі сёлета і пачаў развіваць сваю сетку фастфуду.

Говар вядомы ў першую чаргу як бізнесовец у нафтавай галіне. З 2008 года ён з’яўляецца саўладальнікам нафтаперапрацоўчага завода і кампаніі «Нафтахімсэрвіс». Але гэта не адзіны яго бізнес. Ён валодае таксама гатэлем і прыватнымі клінікамі, а яшчэ кампаніяй, якая да пашырэння кіравала франшызай McDonald’s у некалькіх гарадах Сібіры.

Пасля пачатку вайны ва Украіне і сыходу ў сувязі з гэтым заходніх кампаній з расійскага рынку пачаў актыўна пашыраць свой бізнес. Акрамя таго, што пад яго крыло трапілі ўсе ўстановы McDonald’s, он набыў актывы фінскага вытворцы ўпакоўкі і аднаразовага посуду Huhtamaki.

Паводле звестак выдання The Bell, Говар мае сувязі ў партыі «Единая Россия». У 2007 годзе ён разам з дэпутатам ад гэтай партыі Сяргеем Няверавым заснаваў «Дабрачынны фонд падтрымкі альпінізму».

Як будуць працаваць пункты харчавання

Мяркуючы па ўсім, беларускія пункты грамадскага харчавання, дзе да зменаў працавалі рэстараны «МакДональдс», максімальна наблизяцца да стандартаў расійскай сеткі «Вкусно — и точка». Як гэта выглядае ў суседняй краіне, можна паглядзець тут.

Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што з меню некаторых беларускіх рэстаранаў сеткі McDonald’s знік Біг Тэйсці.

Нам не ўдалося аператыўна звязацца з прэс-службай «Вкусно — и точка», бо сувязь магчымая толькі па электроннай пошце. Мы адправілі кампаніі свае пытанні пра тое, як будзе працаваць сетка, ці захавае яна арыенцір на пашырэнне беларускіх пастаўшчыкоў прадукцыі, ці будзе захаваны штат работнікаў. Як толькі мы атрымаем адказы (калі атрымаем), абавязкова іх апублікуем.