Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  2. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  3. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  4. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  5. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  6. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  7. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  8. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  9. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  10. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  11. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  12. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
Читать по-русски


На Netflix выйшаў польскі сатырычны серыял «1670» — таленавітае мак’юментары пра жыццё шляхецкай сям'і ў Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя. «Люстэрка» паглядзела некалькі серый і можа смела рэкамендаваць яго вам — гэта выдатная магчымасць часова схавацца ад абсурдных навін у свеце абсурднага гумару.

Кадр из сериала «1670». В центре — Ян Павел. Фото: Robert Pałka / Netflix
Кадр з серыяла «1670». У цэнтры — галоўны герой Ян Павел. Фота: Robert Pałka / Netflix

Гэта польскі серыял? Што ў ім такога асаблівага?

Апошнія 15 гадоў польская кінаіндустрыя перажывае рэнесанс. Кіно з гэтай краіны даўно любяць і чакаюць на міжнародных фестывалях, яно робіцца больш даступным масаваму гледачу. Ахвотна яго глядзяць і за межамі самой Польшчы — пра гэта сведчаць, напрыклад, дзясяткі разнажанравых польскіх шоу на Netflix — ад фестывальных хітоў і эксперыментальнай анімацыі да сіткомаў і рэаліці-шоу.

Нядзіўна, што цяпер у палякаў з’явіўся яшчэ і свой «Офіс», толькі ў гістарычным антуражы — гаворка пра сатырычны серыял «1670», зняты ў псеўдадакументальным стылі. І хоць дзеянне пераносіць гледача ў шляхецкія часы, утрыраваная спроба іх асучасніць кідаецца ў вочы ўжо з першых сцэн — і гэта зачароўвае.

Я дакладна нешта зразумею, калі я не з Польшчы?

Глабальна «1670» будзе зразумелы наогул усім, але тым, хто нешта ведае пра гісторыю Рэчы Паспалітай і ВКЛ, глядзець будзе яшчэ цікавей. Аўтары нашпігавалі серыял мноствам адсылак да нашага агульнага з палякамі гістарычнага мінулага, але і без іх разумення з успрыманнем сюжэту праблем не будзе — тым больш што насамрэч ён не пра гісторыю, а пра сучаснасць.

Кадр из сериала «1670». Фото: Netflix
Кадр з серыяла «1670». Фота: Netflix

Пра што наогул гэты серыял? Ён не нудны?

Серыял расказвае гісторыю адной шляхецкай сям'і, якая валодае вёскай Адамчыха, і іх халопаў. У цэнтры сюжэту — галава сямейства Ян Павел, які марыць стаць самым вядомым Янам Паўлам у Польшчы (гісторыя падказвае, што ў яго не атрымаецца). Нягледзячы на празмерныя амбіцыі, быць паважаным палітыкам шляхціцу перашкаджаюць сярэднявечныя забабоны. У вобразе Яна Паўла лёгка адгадваюцца старамодныя аўтакраты-папулісты з іх няўменнем прайграваць і любоўю да састарэлых традыцый.

Сваім халопам, у якіх, само сабой, няма выбарчага права, Ян Павел гаворыць так: «Не галасуеш — не маеш права скардзіцца». Гэтага персанажа лёгка можна было б узненавідзець, калі б не харызма актора Бартламея Топы, які сыграў шляхціца.

У Яна Паўла два сыны: «шалапутны» Станіслаў, які ўсё робіць па-свойму, і Якуб — рэлігійны фанатык, «самы разумны ў сям'і». Ёсць у шляхціца і дачка Анеля — яна сябруе з сялянамі, вучыць іх сартаваць смецце і змагацца за свае правы. Шляхетная паненка нават спрабуе арганізаваць у сваёй вёсцы марш роўнасці. Словам, Анеля — з тых нямногіх, хто можа пайсці супраць волі свайго капрызнага і інфантыльнага бацькі.

Дочь Яна Павла Анеля, кадр из сериала «1670». Фото: Robert Pałka / Netflix
Дачка Яна Паўла Анеля, кадр з серыяла «1670». Фота: Robert Pałka / Netflix

Нарэшце, жонка Яна Паўла — набожная і халодная Зоф’я. Здаецца, у мужа і жонкі ёсць толькі адно агульнае — нянавісць да суседа Анджэя, які валодае другой паловай Адамчыхі. Сусед нягоднік толькі таму, што больш прагрэсіўны.

А з Беларуссю серыял неяк звязаны?

Так. Яшчэ адзін ключавы персанаж «1670» — халоп Мацей, памочнік каваля. Ён ліцвін, а ў Адамчыху прыехаў з ВКЛ «у межах абмену сялянамі». Літвінам у Польшчы таго перыяду маглі б назваць як продкаў сучасных літоўцаў, так і беларусаў. Але Мацей праваслаўны, а значыць, хутчэй за ўсё, гэта акурат наш продак, жыхар сучаснай тэрыторыі Беларусі.

Мацей іранічна ўспрымае сваё халопскае становішча. «Залог мірнага жыцця — адсутнасць жаданняў», — жартуе ён. Але за свае жаданні персанаж яшчэ пазмагаецца. Спойлер: гэта, бадай, самы мілы і свабадалюбны герой серыяла, свайго кшталту рэзанёр.

Литвин Матей, кадр из сериала «1670». Фото: Netflix
Ліцвін Мацей, кадр з серыяла «1670». Фота: Netflix

Сужыцелем Мацея становіцца яго поўная супрацьлегласць — паляк Богдан, брат Зоф'і, гіпербалізаваны нацыяналіст, які марыць пра развязванне новых войнаў. «Польшча для палякаў!» — скажа Богдан пасля размовы з Мацеем. А пасля згадкі пра «Рэч Паспалітую двух народаў» сумна дадасць: «…і ліцвінаў».

Добра, амаль угаварылі! Што яшчэ мне трэба ведаць?

Прыгажосць серыяла — у эклектычнасці і непрадказальнасці. На экране могуць ажываць іконы ці палотны майстроў эпохі Адраджэння. А потым іх раптам змяняе псіхадэлічны рэйв. Ці музычны кліп. Ці ўвогуле нешта пазажанравае. Уважлівая камера кропкава прыкмячае тое, што выклікае ўсмешку. А потым па-філасофску аддаляецца ад персанажаў, каб даць гледачу самому зрабіць высновы — вялікае відаць на адлегласці.

Насамрэч серыял робіцца для аўтараў падставай пагаварыць пра сучаснасць, нібы паглядзець на сябе і суседзяў збоку, пасмяяцца над тым, што баліць. Гістарычныя дэкарацыі для гэтай мэты падыходзяць выдатна — яны робяць сатыру больш зубастай. Ну, а сумесь драмы і іроніі — удалая формула, каб у 2023 годзе сказаць нешта сур’ёзнае і быць пачутым.

«1670» прэпаруе пазачасавыя канфлікты: народ і ўлада, бацькі і дзеці, багатыя і бедныя. Пры гэтым за некалькі эпізодаў аўтары хвостка праходзяцца і па актуальных праблемах — у сябе дома, у Еўропе, у свеце. У серыяле будуць гаварыць пра экалогію, вегетарыянства, фемінізм, аб’ектывацыю жанчын, актывізм, правы чалавека, ксенафобію, нацыяналізм, расізм, талерантнасць. І ўсё гэта — праз прызму гумару і іроніі, а месцамі і чорнага гумару і гратэску.

Што каштоўна, стваральнікі ні на хвіліну не правальваюцца ў маралізатарства, а проста дазваляюць сабе сумленна рэфлексаваць над мінулым і па-здароваму высмеяць сябе сапраўдных.

Усе восем серый «1670» ужо можна знайсці на Netflix. Улічваючы, што серыял паспеў стаць хітом на стрымінгаваць пляцоўцы, хутчэй за ўсё, другі сезон не змусіць сябе чакаць.

Чытайце таксама