Дваццаць літоўскіх памежнікаў адправяцца на дапамогу Латвіі, якая сутыкаецца з рэкорднай колькасцю спробаў незаконна перасячы мяжу. Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных справаў Літвы Арнолдас Абрамавічус, піша Delfi.
У нядзелю мігранты спрабавалі незаконна пранікнуць у Латвію 256 разоў. Гэта самая вялікая колькасць, зафіксаваная на гэты момант.
Усяго сёлета перадухілілі незаконнае перасячэнне мяжы 7856 асобамі, а 318 чалавек былі прапушчаныя ў Латвію з гуманітарных меркаванняў.
Між тым за апошнія тыдні ў Літве зафіксавалі ўсяго некалькі спробаў незаконна перасячы мяжу.
Чытайце таксама