Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Падаткі на карысць Люстэрка
  1. В Украине отложили выборы из-за войны — теперь пропаганда РФ пытается подорвать легитимность Зеленского. Эксперты рассказали, как именно
  2. ПМЖ за 3 года, а не за 5, усиление санкций и очереди на границе. Интервью «Зеркала» с главой Европарламента Робертой Метсолой
  3. Одна из крупнейших сетей дискаунтеров бытовой химии и косметики в Беларуси ликвидирует свои юрлица
  4. С июля вам могут перестать выдавать пенсию и пособия на детей, если не совершите одно действие
  5. «Опечатано. КГБ». В Витебске сотрудники КГБ со спасателями пришли в квартиру журналиста-фрилансера, который уехал из страны
  6. «Список из 200 человек». Силовики приходят в квартиры уехавших из страны беларусов — что они говорят
  7. У Лукашенко новый слоган, который он постоянно повторяет. Вот как пропаганда раскручивает его слова и что было раньше в репертуаре
  8. Находящаяся в розыске в Беларуси Анжелика Агурбаш объявила о новом этапе творчества и возмутила российских пропагандистов
  9. «Его охраной занимаются все силовые подразделения Беларуси». Поговорили с офицером, который обеспечивал безопасность Лукашенко
  10. Посольство Беларуси в Эстонии приостановило работу консульской службы
  11. На рынке труда — новый антирекорд. Дефицит кадров нарастает такими темпами, что о проблеме говорит даже Лукашенко
  12. У Латушко не получилось. Скандальный рэпер Серега все-таки выступил в Германии
  13. Золотова отказывала Захарову, а Зиссер — директору МТС. Бывшие журналисты и редакторы — о силе TUT.BY
Читать по-русски


На «Гродна Азоце» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам неўзабаве забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт. Дакумент, падпісаны гендырэктарам Ігарам Ляшэнкам, трапіў у распараджэнне «Люстэрка». У ім — загад выдаць супрацоўнікам, мяркуючы з усяго, кнопкавыя тэлефоны і карпаратыўныя сім-карты — на тэрыторыю прадпрыемства можна будзе праходзіць толькі з імі. Гэта наступствы атакі «Кіберпартызан»? Расказваем дэталі.

"Гродно Азот". Фото: "Вестник Белнефтехима"
«Гродна Азот», выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Вестник Белнефтехима»

Работнікам — новыя гаджэты. Бухгалтэрыі і службе бяспекі — спісы прозвішчаў і заявы

У дакуменце, які трапіў у распараджэнне рэдакцыі, гаворыцца, што работнікаў «Гродна Азота» з 1 ліпеня 2024 года не будуць прапускаць на тэрыторыю са смартфонамі, у якіх ёсць выхад у інтэрнэт. У працоўны час работнікам будзе дазволена карыстацца тэлефонамі, па якіх можна тэлефанаваць, перадаваць SMS і MMS — імаверна, гаворка пра кнопкавыя тэлефоны. Выключэнне зрабілі толькі для асобнай групы супрацоўнікаў, але пра гэта пазней.

Загад падпісаны гендырэктарам «Гродна Азота» Ігарам Ляшэнкам і выпушчаны 26 красавіка. Тэкст склалі па пратаколе «пашыранай вытворчай нарады», якую праводзілі 17 красавіка — менавіта ў той дзень «Кіберпартызаны» паведамлялі пра маштабную атаку на прадпрыемства.

Як гаворыцца ў дакуменце, меры прымаюцца для абмежавання магчымасці супрацоўнікам «фотавідэафіксацыі і выкарыстання інтэрнэт-рэсурсаў». А таксама «з мэтай забяспечання бесперабойнай працы структурных падраздзяленняў, аператыўнага прыняцця работнікамі прадпрыемства рашэнняў па напрамках вытворча-фінансавай дзейнасці».

Третья (последняя) страница приказа о запрете использования смартфонами на территории «Гродно Азота», поступивший в распоряжение «Зеркала»
Трэцяя (апошняя) старонка загаду пра забарону карыстання смартфонамі на тэрыторыі «Гродна Азота», які трапіў у распараджэнне «Люстэрка»

Паводле новых нормаў, усім структурным падраздзяленням мусяць выдаць са склада мабільныя тэлефоны «стандарту 2G». У дакуменце не гаворыцца, ці можа быць у гаджэтах камера для здымання фота і відэа, але размеркаваць іх мусілі да 29 красавіка. Папярэдне кіраўнікам гэтых падраздзяленняў трэба было скласці спісы супрацоўнікаў, ад кожнага работніка — абавязкова аформіць заяву і абавязанні па выкарыстанні. Арыгіналы спісаў і заявы да 3 траўня чакалі ў бухгалтэрыі, копіі — дадаткова ў службе бяспекі і цэху сувязі.

Адзначаецца, што калі ў супрацоўнікаў з’яўляецца «вытворчая неабходнасць падключыцца да інтэрнэту са смартфонаў», спіс іх прозвішчаў у дакладной запісцы павінныя скіраваць начальніку службы бяспекі. Прычым папярэдне ўзгадніўшы з намеснікам гендырэктара падраздзялення, да якога гэтыя работнікі адносяцца.

Да тэлефонаў прыкладаюцца карпаратыўныя сім-карты — іх падключылі да аператара МТС, на тарыф «Разумны бізнес 1.0». Пры гэтым «Гродна Азот» атрымала вялікую зніжку — 70% ад дзейнага тарыфу. Характэрна, што ён прадугледжвае і 250 МБ інтэрнэт-трафіку, але для гроднаазотаўцаў ён будзе заблакаваны.

Нагадаем, 17 красавіка гендырэктарам МТС стаў экс-начальнік КДБ па Мінску і вобласці Уладзімір Козыр.

Приложение к приказу о запрете пользоваться смартфонами на территории «Гродно Азота», поступившего в распоряжение «Зеркала»
Дадатак да загаду пра забарону карыстацца смартфонамі на тэрыторыі «Гродна Азота», які трапіў у распараджэнне «Люстэрка»

Пры гэтым абсалютна ўсім супрацоўнікам дазваляюць уставіць у тэлефон другую, сваю сім-карту — калі ёсць такая магчымасць.

Усе патрабаванні датычаць як самога «Гродна Азота», так і філіяла «Завод Хімвалакно», унітарных прадпрыемстваў «АзотСпецТранс», «АзотСэрвіс», «АзотХімФорціс», «Азот Рэм Буд». Іх дырэктарам таксама загадваецца купіць і раздаць работнікам тэлефоны і сімкі. Дэдлайн — 30 чэрвеня.

Асобным пунктам у загадзе прапісаны спіс супрацоўнікаў, якім такія тэлефоны таксама выдадуць, але дазволяць карыстацца сваімі асабістымі смартфонамі. Іх не так шмат — гэта намеснікі гендырэктара «Гродна Азота» і «Завода Хімвалакно», кіраўнікі структурных падраздзяленняў (службаў, атрадаў і аддзелаў) і іх намеснікі. Самога гендырэктара ў гэтым спісе няма, але, імаверна, на яго забарона таксама не будзе распаўсюджвацца.

Забарона сапраўдная?

Так. «Люстэрку» гэтую інфармацыю пацвердзілі ў даведкавым бюро «Гродна Азота», куды журналістка рэдакцыі патэлефанавала як супрацоўніца і папрасіла ўдакладніць, калі менавіта забарона пачне дзейнічаць.

— Пакуль не было ніякіх указанняў. У мяне, напрыклад, пакуль свой тэлефон з сабой, сёння дакладна, — адказаў супрацоўнік і ўдакладніў інфармацыю ў калег. — Папярэдне, пакуль да 1 чэрвеня можаце карыстацца.

Пасля смартфоны работнікам давядзецца пакідаць у спецыяльных ячэйках на прахадных. Паводле суразмоўцы, кожная будзе разлічаная прыкладна на чатыры чалавекі. Ячэйкі «пад камерамі» і будуць замыкацца на ключ.

Чым «Кіберпартызаны» так напалохалі кіраўніцтва «Гродна Азота»?

17 красавіка хакеры абвясцілі пра маштабную атаку на «Гродна Азот». Аб’яднанне заявіла, што былі ўзламаныя сістэмы аховы і камеры відэаназірання, парушаная праца кацельнага цэха. Таксама знішчаныя бэкапы базаў дадзеных.

«Стаўкі павышаюцца. Каб аднавіць дадзеныя, давядзецца дыктатару вызваліць усіх палітвязняў „Гродна Азота“ + 75 палітвязняў з найгоршым станам здароўя (на нашае меркаванне)», — заявілі «Кіберпартызаны».

На самім хімічным прадпрыемстве сітуацыю не каментавалі. Пры гэтым на «Гродна Азоце» ў вытворчасці задзейнічаныя ў тым ліку выбухованебяспечныя рэчывы. Журналістцы «Люстэрка», якая звярнулася пад выглядам занепакоенай гараджанкі, толькі адказалі, што для жыхароў «няма абсалютна ніякай пагрозы», і параілі «не чытаць фэйкавыя навіны: там вельмі шмат хлусні».

3 траўня хакеры заявілі пра паўторную атаку на «Гродна Азот». Яны сцвярджаюць, што падчас першай у сетку прадпрыемства былі закладзеныя вірусы, якія спрацоўваюць па раскладзе. «Адпрацавала першая серыя такіх „закладак“, якая мусіла выдаліць дадзеныя многіх сотняў ПК супрацоўнікаў, дакументаабарот, дамен-кантролеры і іншыя серверы. Паводле нашай інфармацыі, на прадпрыемстве паніка. Дыспетчар аддаў загад тэрмінова выключыць камп’ютары па ўсім прадпрыемстве», — гаварылася ў паведамленні «Кіберпартызан». Аб’яднанне нагадала, што выдаліць усе «закладкі», калі прадпрыемства і ўлады выканаюць заяўленыя патрабаванні.

Дарэчы, сайт хімпрадпрыемства, які раней быў недаступны, зноў працуе.

Чытайце таксама