1. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  2. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  3. В Дзержинске 16-летняя девушка умерла после использования вейпа
  4. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  5. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  6. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  7. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  8. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  9. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  10. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  11. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  12. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
Читать по-русски


У Новую Баравую, дзе ля «Школы будучыні» бацькі сталі ў чаргу, каб падаць дакументы ў першы клас, прыязджала чыноўніца з Мінскага райвыканкама. Яна заявіла, што колькасць прынятых у школу дзяцей можа змяніцца, піша газета «Прысталiчча».

Очередь на запись в школу в Новой Боровой, 11 июня 2023 года. Фото: pristalica.by
Чарга на запіс у школу ў Новай Баравой, 11 чэрвеня 2023 года. Фота: pristalica.by

Нагадаем, жыхары раёна «Новая Баравая» і вёскі Копішча арганізавалі чаргу ля мясцовай «Школы будучыні», дзе ў панядзелак, 12 чэрвеня, пачнуць прымаць дакументы ад сем’яў, дзеці якіх паступаюць сёлета ў першы клас. Колькасць месцаў абмежаваная — усяго 150, а ў прадлёнцы — наогул 80. У выніку бацькі, нацэленыя менавіта на гэтую навучальную ўстанову, яшчэ з вечара суботы дзяжураць ля будынка школы.

Як піша газета «Прысталічча», у 17.30 да чаргавікоў прыбылі намесніца начальніка ўпраўлення па адукацыі Мінскага райвыканкама Наталля Міхадзюк і намеснік дырэктара па навучальнай рабоце школы № 1 вёскі Копішча Святлана Янковіч, каб «разабрацца ў сітуацыі, якая склалася, і адказаць на пытанні бацькоў».

Пры гэтым дзяржгазета неаднаразова звяртае ўвагу на «чорны бусік» (мінівэн), да якога падыходзілі чаргавікі для пераклічкі. У дзяржСМІ іх назвалі «арганізатарамі гэтага флэшмобу». Чыноўніца таксама акцэнтавала ўвагу на «чорным бусіку».

Наталля Міхадзюк патлумачыла, што спіс, які складаюць «людзі на бусіку», — не дакумент, а прыём ва ўстанову пачнецца ў панядзелак, 12 чэрвеня.

— А для чаго вы сюды прыйшлі? Мы камусьці перашкаджаем? — пацікавіўся ў Наталлі Міхадзюк адзін з бацькоў. — У нас да вас пытанняў няма, мы ў жывой чарзе.

Як піша дзяржвыданне, з натоўпу прагучала абурэнне наконт колькасці месцаў у школе для першакласнікаў. Тады намесніца начальніка ўпраўлення па адукацыі Мінрайвыканкама патлумачыла чаргавікам, што колькасць месцаў можа як павялічыцца, так і зменшыцца:

— У студзені мы праводзілі ўсенавуч. Так мы высветлілі, што тут пражывае 150 дзяцей ва ўзросце 6 гадоў, якія могуць сёлета пайсці ўжо ў 1-ы клас у дадзеную ўстанову адукацыі. З заўтрашняга будзем бачыць, колькі ўсяго тут пражывае дзяцей ва ўзросце 6−7 гадоў. Пастараемся даць месца ўсім, але нельга забываць і пра матэрыяльна-тэхнічныя ўмовы школы.

Наталля Міхадзюк таксама сказала бацькам, што аддаць дакументы ў 1-ы клас у гэтую ўстанову адукацыі маюць права законныя прадстаўнікі няпоўнагадовых, якія пражываюць і зарэгістраваныя на тэрыторыі, замацаванай за гэтай установай адукацыі.

Акрамя таго, бацькоў хвалявала і колькасць месцаў у групу падоўжанага дня, бо ў яе набяруць не ўсіх ахвочых.

— Калі давядзецца павялічваць колькасць класаў, а таксама навучэнцаў у іх, то, магчыма, давядзецца скарачаць і групу падоўжанага дня. Аднак гэта ўсё яшчэ вырашаецца, — падкрэсліла Наталля Аляксандраўна.

Таксама бацькі паднялі яшчэ адно набалелае пытанне — будаўніцтва новай школы. Як выявілася, яе плануюць адкрыць толькі 1 верасня 2025 года

Пры гэтым бацькі заявілі, што не плануюць разыходзіцца.

— Мы нікому не перашкаджаем, усе ўжо пазнаёміліся і нядрэнна бавім час, — запэўніў чалавек з натоўпу.