1. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  2. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  3. В Дзержинске 16-летняя девушка умерла после использования вейпа
  4. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  5. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  6. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  7. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  8. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  9. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  10. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  11. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  12. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
Читать по-русски


У дачыненні да затрыманай у снежні мінулага года культуролага, заснавальніцы Школы дзелавой культуры і этыкету Аксаны Зарэцкай распачалі крымінальную справу за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Пра гэта 19 студзеня паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Оксана Зарецкая. Фото из соцсетей
Аксана Зарэцкая. Фота з сацсетак

Зарэцкая знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, яе затрымалі ў канцы снежня мінулага года.

Паводле папярэдняй інфармацыі, суд над культуролагам пройдзе ў лютым. Яе будуць судзіць разам з палітвязнем, заснавальнікам кампаніі Astronim Багданам Караўцом.

Аксана Зарэцкая была чальцом асноўнага складу Каардынацыйнай рады. У чэрвені 2021 года яе затрымалі падчас прэм’еры пастаноўкі «Белый кролик, Красный кролик» і адпусцілі пасля складання пратаколу. У траўні 2021 года ў яе кватэры прайшоў ператрус.

Артыкул 342. Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

1. Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, установаў або арганізацый, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства — караюцца арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў.

2. Навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забяспечанне такой дзейнасці пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства — караюцца арыштам або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.