1. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  2. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  3. В Дзержинске 16-летняя девушка умерла после использования вейпа
  4. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  5. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  6. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  7. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  8. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  9. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  10. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  11. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  12. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
Читать по-русски


Польшча з 23 сакавіка забараніла вывозіць у Беларусь аўтамабілі з аб’ёмам рухавіка ад 1,9 літра і больш, а таксама тыя, што каштуюць даражэй за 50 тысяч еўра. «Люстэрка» паспрабавала даведацца ў польскага боку падрабязнасці па новаўвядзенні, а таксама спытала ў фірмаў па продажы аўто з Еўропы, як яны збіраюцца далей увозіць з-за мяжы такі транспарт.

Пограничный переход в Тересполе. Фото: polsatnews.pl
Памежны пераход у Тэрэспалі. Здымак ілюстрацыйны. Фота: polsatnews.pl

Што (не) кажуць у Польшчы пра змяненне

«Люстэрка» паспрабавала даведацца ў польскага боку, з чым звязаная забарона на пропуск аўто ў Беларусь і як доўга ён працягнецца.

На інфалініі Памежнай службы Люблінскага ваяводства адказалі, што наогул нічога не ведаюць пра забарону на пропуск аўто ў Беларусь. Аналагічны адказ мы атрымалі яшчэ ў некалькіх падраздзяленнях польскай памежнай службы.

Не змаглі нічога сказаць па гэтым пытанні і ў штабе Памежнай службы ў Варшаве, там пераадрасавалі ў Krajowa Informacja Skarbowa (падраздзяленне Нацыянальнай падатковай адміністрацыі, дае адзіную падатковую і мытную інфармацыю), маўляў, забарона можа быць звязаная з санкцыямі, прынятых у дачыненні да Беларусі і Расіі.

— У пастанове я не бачу, каб на тавар з гэтым кодам (аўтамабілі. — Заўв. рэд.) былі накладзеныя санкцыі. Але на мяжы бывае па-рознаму. Але, хутчэй за ўсё, у Памежнай службе вам пра гэта нічога не скажуць. Можа, вам варта спытаць у якіх-небудзь мытных брокераў, — адказала супрацоўніца Krajowa Informacja Skarbowa.

Нагадаем, з 23 сакавіка Польшча ўвяла забарону на вываз у Беларусь аўтамабіляў з аб’ёмам рухавіка 1,9 літра і больш. Таксама гэта абмежаванне закранае машыны коштам больш за 50 тысяч еўра.

Тым часам беларуская мытня 25 сакавіка заявіла, што чула пра новаўвядзенне з боку Польшчы, але афіцыйных паведамленняў у ведамстве не атрымлівалі.

Што кажуць перагоншчыкі аўто з Еўропы

Карэспандэнт «Люстэрка» як фізасоба звярнуўся ў некалькі беларускіх кампаній, што займаюцца падборам і дастаўкай аўтамабіляў з Польшчы, а таксама іншых еўрапейскіх краін. Нас цікавіла пытанне, як цяпер прывезці магутную і дарагую машыну з-за мяжы з улікам забароны, якую ўвяла Польшча. Выявілася, што пасярэднікі хоць і засмучаныя новаўвядзеннем ад суседзяў, але працы не спыняюць.

— Абмежаванне на пастаўку праз Польшчу датычыць жа не ўсіх машын. Да таго ж усё можна вырашыць праз іншыя пераходы, — адказалі ў адной з кампаній.

У іншай фірме расказалі, што таксама збіраюцца працаваць праз Літву, аднак не выключаюць, што і там могуць увесці нейкія абмежаванні. Трэці перагоншчык адзначыў, што месяц таму на літоўскай мяжы анулявалі дэкларацыі на аўто, якія іх кампанія везла ў Беларусь.

— Мы чакаем тлумачэнняў ад Памежнай службы Польшчы, але пакуль нічога дабіцца не можам, — растлумачыў прадстаўнік кампаніі.

На польскай мяжы кіроўцам паведамляюць, што для таго, каб мець магчымасць пераганяць аўто ў Беларусь, патрэбны новы камплект дакументаў. Вось што ў яго ўваходзіць:

  • дакументы пра набыццё аўто (дамова, рахунак),
  • пацверджанне аплаты тавару (у тым ліку наяўнымі),
  • заява ад экспарцёра з інфармацыяй пра канчатковага атрымальніка аўто (магчымае захоўванне і перавалку),
  • пацверджанне вытворцы пра тое, што ён ведае, хто прадавец і пакупнік тавару і як будуць выкарыстоўваць тавар, угода не выклікае асцярогі што да магчымасцяў абыходу санкцый.

Паводле звестак расследавальнікаў праекта «Бюро», Польшча ўваходзіць у топ-3 краін ЕС, з якіх у нашую краіну трапляе найбольш аўто. Так, на фоне вайны пастаўкі машын з ЕС у Беларусь падскочылі ў чатыры разы — амаль да 1,5 млрд еўра, а летась перавысілі 1,7 млрд еўра, адзначаюць расследавальнікі са спасылкай на звесткі Еўрастата. Больш за ўсё аўтамабіляў у нашую краіну прадаюць Германія, Літва і Польшча. Толькі за дзевяць месяцаў мінулага года з трох краін у Беларусь вывезлі амаль 60 тысяч машын. На фоне вайны Беларусь стала перавалачнай базай для паставак люксавых аўтамабіляў на дзясяткі мільёнаў даляраў у Расію, нягледзячы на байкот і санкцыі, перакананыя расследавальнікі.

Мы хочам, каб вы сапраўды разумелі, што адбываецца ў Беларусі і ў суседніх краінах (і чым гэта пагражае вам асабіста). Нашая каманда кожны дзень расказвае пра актуальныя падзеі і тлумачыць іх кантэкст.

Дапамажыце «Люстэрку» працягнуць працу

Станьце патронам «Люстэрка» — журналісцкага праекта, якому вы дапамагаеце заставацца незалежным. Ахвяраваць любую суму можна хутка і бяспечна праз сэрвіс Donorbox.



Гэта бяспечна?

Калі вы не ў Беларусі — так. Гэты сэрвіс выкарыстоўвае больш за 80 тысяч арганізацый з 96 краін. Ён сапраўды надзейны: у аснове — аплатная сістэма Stripe, сертыфікаваная па міжнародным стандарце бяспекі PCI DSS. А яшчэ банк не ўбачыць, што плацёж зроблены ў адрас «Люстэрка».

Вы можаце зрабіць разавае ахвяраванне або аформіць рэгулярны плацёж. Любая дапамога, асабліва калі яна рэгулярная, дапаможа нам працаваць. Пяць, дзесяць, 25 еўра — гэта нашая магчымасць планаваць працу.

Важна: не данацьце з картак беларускіх і расійскіх банкаў. Гэта пытанне вашай бяспекі.

Калі для вас зручнейшы сэрвіс Patreon — вы можаце падтрымаць нас з дапамогай яго. Аднак Donorbox возьме меншую камісію і цяпер у прыярытэце для нас.