1. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  2. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  3. В Дзержинске 16-летняя девушка умерла после использования вейпа
  4. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  5. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  6. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  7. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  8. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  9. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  10. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  11. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  12. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
Читать по-русски


Міністэрства замежных справаў Польшчы растлумачыла, чаму з 26 студзеня спыненая выдача візаў Poland. Business Harbour (PBH). Таксама МЗС расказала, на які тып візаў цяпер могуць прэтэндаваць тыя, хто раней падыходзіў пад крытэры праграмы PBH.

Министр иностранных дел Польши Радослав Сикорский, Варшава, Польша, 8 января 2024 года. Фото: Reuters
Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі, Варшава, Польшча, 8 студзеня 2024 года. Фота: Reuters

Польскае МЗС адзначае, што рашэнне прыпыніць удзел Міністэрства замежных справаў Польшчы ў праграме Poland. Business Harbour прыняў міністр Радаслаў Сікорскі. Дыпламатычнае ведамства заявіла, што праграма не будзе адноўленая, «пакуль не будуць прынятыя рашэнні для забяспечання належнай праверкі кампаній і замежнікаў, якія з’яўляюцца яе бенефіцыярамі».

— Паводле ацэнкі Міністэрства замежных справаў, праграма Poland. Business Harbour не апраўдала ўскладзеных на яе надзей, — гаворыцца ў паведамленні. — Сярод іншага, у грамадскай прасторы былі выказаныя пярэчанні што да выкарыстання візаў, выдадзеных у межах праграмы, з мэтамі, несумяшчальнымі з яе ўмовамі.

МЗС Польшчы таксама паведамляе, што замежнікі (у тым ліку беларусы), якія прэтэндуюць на працу ў IT-сектары ў Польшчы, па-ранейшаму могуць падаваць заявы на атрыманне візы на агульных падставах:

— Міністэрства замежных справаў пачне працу па спрашчэнні візавых працэдур для прадстаўнікоў бізнес-сектара, асабліва ў галінах, найбольш запатрабаваных польскай эканомікай.

Праграма Poland. Business Harbour першапачаткова была створаная ў 2020 годзе для грамадзян Беларусі — айцішнікаў і іх сем’яў, якім давала шэраг ільгот. Праз год яе дзеянне было пашыранае на грамадзян Украіны, Грузіі, Малдовы, Арменіі, Расіі і іншых краін — усяго іх 44. Аднак пераважная большасць уладальнікаў IT-візаў — усё роўна беларусы: паводле ацэнкі польскіх палітыкаў, такіх каля 65 тысяч чалавек.

Чытайце таксама