Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Для некаторых уладальнікаў кватэр, што пустуюць, уводзяць змяненні па аплаце жыллёва-камунальных паслуг
  2. КДБ у межах вучэнняў увёў рэжым контртэрарыстычнай аперацыі з узмоцненым кантролем у Гродне
  3. «Более сложные и эффективные удары». Эксперты о последствиях снятия ограничений на использование дальнобойного оружия по России
  4. Путин рассказал об ударе баллистической ракетой по «Южмашу» в Днепре
  5. Затрыманага ў Азіі экс-байца палка Каліноўскага выдалі Беларусі. КДБ назваў яго імя і паказаў відэа
  6. На таргі выстаўлялі чарговую арыштаваную нерухомасць сям'і Цапкалаў. Чым скончыўся аўкцыён?
  7. Для мужчын укарэняць пенсійнае новаўвядзенне
  8. Людзі выстройваюцца ў чаргу ля будынка Нацбанка, не абыходзіцца без начных дзяжурстваў і пераклічак. Расказваем, што адбываецца
  9. Расія нанесла ўдар па Украіне міжкантынентальнай балістычнай ракетай
  10. Да выбараў на дзяржТБ пачалі паказваць серыял пра Лукашэнку — і ўжо агучылі даўно развянчаны фэйк пра палітыка. Вось пра што гаворка
  11. Настроили спорных высоток, поставили памятник брату и вывели деньги. История бизнеса сербов Каричей в Беларуси (похоже, она завершается)
  12. Лічыў бяспечнай краінай. Сябар экс-байца ПКК расказаў «Люстэрку», як той апынуўся ў В'етнаме і чаму адмовіўся жыць у Польшчы
  13. Сітуацыя з далярам працягвае абвастрацца — і на таргах, і ў абменніках. Расказваем падрабязнасці
  14. Telegram хранит данные о бывших подписках, их могут получить силовики. Объясняем, как себя защитить
  15. Лукашэнка памілаваў яшчэ 32 чалавекі, якія былі асуджаныя за «экстрэмізм». Гэта 8 жанчын і 24 мужчыны
  16. Стала вядома, каго Лукашэнка пазбавіў вайсковых званняў
Читать по-русски


Нястомная прапагандыстка з Гродна Вольга Бондарава, якая ваюе з беларускай мовай, васількамі, прэзерватывамі на касах, лацінкай і дзіцячымі цацкамі, здаецца, празмерна захапілася. Выкрываючы айчынны шоу-бізнес у недастатковай любові да Аляксандра Лукашэнкі, яна назвала яго нявестку «змагаркай».

Скриншот сообщения Ольги Бондаревой в ее телеграм-канале
Скрыншот паведамлення Вольгі Бондаравай у яе тэлеграм-канале

Выказваючы сваё абурэнне з нагоды складу артыстаў у праграме «Не будите спящих солдат» у межах урачыстага сходу з нагоды Дня Перамогі ў Палацы Рэспублікі, яна звярнула ўвагу на прозвішча Ганны Сялук — пад гэтым псеўданімам хаваецца нявестка Лукашэнкі, жонка яго сярэдняга сына Дзмітрыя, Ганна Лукашэнка.

«Колькі ні пішуць патрыёты пра тое, што непрыгожа да патрыятычных мерапрыемстваў прыцягваць змагароў і дзяржпераваротчыкаў, пральня ўпарта працягвае іх цягнуць. Каторы раз мы сустракаем прозвішча змагаркі Ганны Сялук на канцэртах з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Сёння на мерапрыемстве ў гонар Дня Перамогі 9 траўня — зноў тыя ж граблі», — напісала Бондарава.

Яна таксама зрабіла рэпост паведамлення з афіляванага з ёю канала, у якім выказваецца абурэнне тым фактам, што «суполку тащат в проекты, связанные с именами членов семьи Лукашенко, предварительно обернув в красно-зеленый флаг».

Пазней Бондарава адрэдагавала гэтыя паведамленні, прыбраўшы з іх згадку Ганны Сялук. Відаць, ёй патлумачылі, каго яна назвала «змагаркай».

Так сообщение Ольги Бондаревой 7 мая 2024 года стало выглядеть после редактуры
Так паведамленне Вольгі Бондаравай ад 7 траўня 2024 года пачало выглядаць пасля рэдактуры

Летась Вольга Бондарава абвінаваціла начальніка абласной міліцыі Дзмітрыя Разянкова ў паклёпе. Пасля яна некалькі дзён прасіла прабачэння «ва ўсіх, каго незаслужана пакрыўдзіла сваімі словамі», і падкрэслівала, што «не мела намераў дыскрэдытаваць дзяржаўную ўладу ці нейкім чынам пахіснуць асновы дзяржаўнасці».

Нагадаем, у 2020-м у Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары, а пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў, згодна з якімі перамог свёкар Ганны Лукашэнка — Аляксандр Лукашэнка, — у краіне ўспыхнулі пратэсты, якія вельмі жорстка душыліся дзейнай уладай. Прыхільнікі Лукашэнкі тады актывізаваліся і на іншым фронце: пачалі ладзіць аўтапрабегі ў ягоную падтрымку, праводзіць «патрыятычныя» мітынгі «за Беларусь». Тут і аказалася запатрабаванай творчасць яго нявесткі, пачаўся ўзлёт яе кар’еры.

Мяркуючы з рэестру інтэлектуальнай уласнасці, за тры няпоўныя гады нявестка Лукашэнкі стварыла 106 песень, сярод іх «Ах, Александр», «Бульба-дэнс» і гімн Генеральнай пракуратуры.

19 снежня 2023 года Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэмію «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва. Адной з узнагароджаных спецыяльнай прэміяй стала «паэт-песеннік Ганна Сяргееўна Лукашэнка (псеўданім Ганна Сялук)». Яна атрымала прэмію «за вялікі асабісты ўклад у развіццё сучаснага музычнага мастацтва, рэалізацыю сацыяльна значных культурных ініцыятываў».

Чытайце таксама