У Кіраўскім раёне сям'я з трохгадовым дзіцем прыехала да сваякоў у вёску і пасярод ночы прачнулася ад болю — гэта іх і выратавала
21 кастрычнiка 2024 у 1729503120
Максім Іскрын
У Кіраўскім раёне сям'я атруцілася чадным газам, паведамілі ў МНС.
32-гадовая жыхарка Гомеля разам з мужам і трохгадовай дачкой прыехала ў госці да маці ў вёску Стайкі Кіраўскага раёна. Каб дзецям было цёпла і ўтульна, гаспадыня прапаліла ў печы.
«Вось толькі, відаць, паспяшалася закрыць засланку печы», - выказалі здагадку ў МНС.
Ноччу сям'я прачнулася ад моцнага галаўнога болю і галавакружэння. Яны выклікалі хуткую. Каля 3.00 іх павезлі ў бальніцу з дыягназам «атручанне чадным газам».
«На шчасце, яны своечасова прачнуліся і звярнуліся па медыцынскую дапамогу, пасля абследавання сям'я вярнулася дадому», - расказалі ў МНС, падкрэсліўшы, што з пачаткам ацяпляльнага перыяду выпадкі атручання чадным газам «нярэдкія».